раз’е́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).

1. Частай яздой пракласці, працерці, зрабіць прыгодным для праезду (шлях, дарогу).

2. Частай яздой разбіць, зрабіць непрыгодным для праезду, язды.

|| незак. раз’е́зджваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)