Прасцікава́ць ’хадзіць напрасткі’ (Сл. ПЗБ). Дзеяслоў ад *прасця́к ’прамая дарога’ (гл. прасцяко́м).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прасцяком, просцяко́м ’напрасткі’ (ТС). Укр. простяко́м ’тс’. Тв. скл. ад *прасцяк < просты ’прамы (пра дарогу)’. Параўн. рус. дыял. про́сто і про́стец ’прамая дарога, напрасткі’. Гл. яшчэ прастава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праста́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і прасцяк. Шапка, што ссунулася крыху на бок, некалькі расшпіленых гузікаў, твар — усё нібы крычала: глядзіце, вось я які прастак, душа ў мяне нараспашку, увесь я перад вамі, адным словам свой чалавек на вёсцы. Кавалёў. Іранічна падсм[ей]ваецца паляшук, расказваючы .. гісторыі і легенды даверлівым прастакам. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́ўрык ’уласнае імя Гаўрыла’, ’ілгун’ (Бяльк.). Рус. Га́врик ’тс’, га́врикпрасцяк, хітрун, хлапец’. У аснове ляжыць запазычанне з грэч. імя Γαβριήλ (гл. Фасмер, 1, 379). Пераход уласнага імя ў катэгорыю агульных назваў вядомы ў многіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шча1 ’месца (крыніца, камень) у лесе, сярод балота, надзеленае надзвычайнай сілай; святое месца’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Доўн.-Зап.), ’капліца’: абракацца хадзілі людзі ў прошчу (светлаг., SOr, 39, 356); ’багамолле’ (Нас.). Укр. про́ща ’паломніцтва; адпушчэнне грахоў; надмагільная прамова’, рус. про́ща ’адпушчэнне грахоў, цудоўнае выздараўленне’, ст.-рус. проща ’тс’. Паводле Фасмера (3, 387), узыходзіць да *prostja ад prostъ (гл. просты), першапачаткова ў значэнні ’вольны’, параўн. ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’, у тым ліку ’вольны ад хваробы, грахоў’, чэш. prostiti ’вызваліць’, ст.-рус. простити ’зрабіць здаровым’, укр. прости́ти ’дараваць’, што паўплывала на першасную семантыку слова (гл. ЕСУМ, 4, 606).

Про́шча2 ’неахайніца’ (Касп.). Этымалагічна ўзыходзіць да просты (гл.), г. зн. ’непрыбраная, недагледжаная жанчына’; да семантыкі параўн. проставалосая ’з непрычасанымі валасамі на галаве’, да фанетыкі ст.-бел. прощъ ’проста, прама’. Параўн. яшчэ прасцяк, прастуха і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)