прамава́ць

‘прасунуць (прасоўваць) каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. праму́ю праму́ем
2-я ас. праму́еш праму́еце
3-я ас. праму́е праму́юць
Прошлы час
м. прамава́ў прамава́лі
ж. прамава́ла
н. прамава́ла
Загадны лад
2-я ас. праму́й праму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час праму́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прамава́ць

‘прасунуць (прасоўваць) каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праму́ю праму́ем
2-я ас. праму́еш праму́еце
3-я ас. праму́е праму́юць
Прошлы час
м. прамава́ў прамава́лі
ж. прамава́ла
н. прамава́ла
Загадны лад
2-я ас. праму́й праму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прамава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

продвига́ть несов., прям., перен. прасо́ўваць; (двигать вперёд) ру́хаць напе́рад; см. продви́нуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вдева́ть несов.

1. (нитку) уця́гваць, заця́гваць;

2. (просовывать) прасо́ўваць; (всовывать) усо́ўваць; (вставлять) устаўля́ць; см. вдеть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасо́ўванне ср.

1. просо́вывание; продева́ние, вдева́ние;

2. продвиже́ние; прота́скивание;

3. раздвига́ние;

4. перен. продвига́ние;

1-4 см. прасо́ўваць1-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продёргиватьII несов.

1. (сквозь что-л.) прашмо́ргваць; (нитку) праця́гваць, заця́гваць, прасо́ўваць;

2. перен. (протягивать) праця́гваць; (пробирать) прабіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́вірак ’невялікі моцны кол, на якім двое нясуць якую-небудзь ношу’ (Мядзв.), поверка ’тс’ (Нас., Жыв. НС); польск. powerek, дыял. powyrek ’тс’, ’каромысел’, чэш. poverek ’кій насіць цэбар’, дыял. poverak ’загнеты жалезны шворань для рэгуляцыі глыбіні арання’, ст.-чэш. povyrek ’насіла’, славен. poverek ’каромысел’; з іншай суфіксацыяй балг. повирица ’кол, пры дапамозе якога носяць судзіну, поўную вадкасці’, ’спосаб нашэння цяжкага грузу на кіі’. Праслав. *povirъkъ, *pověrъk < *povirъ, *pověr, утвораны ад варыянтных ітэратываў *virati/*‑veratiпрасоўваць, закладваць’ (Варбат, ОЛА, Исследов., 1972, 228–230), гл. наповерку. Дзеясловы ў славянскіх мовах звычайна ў прэфіксальных формах, параўн. балг. провирстпрасоўваць’, серб. дыял. сповирст ’адсоўвацца, соўгацца, валачы’, повира се ’совацца сюды-туды’ і інш. (Влаіч–Попавіч, HJ, 33, 112–117), польск. poniewierać się ’дрэнна адносіцца да каго-небудзь; мець непрыемнасці; совацца, бадзяцца; прападаць’ (Борысь, JP, 71, 22), што, Урэшце, узыходзяць да *verti, vьrǫ (Махэк₂, 477; Бязлай, 3, 98; БЕР, 5, 405; Трубачоў, ЭССЯ, 21, 196; Скок, 3, 627–628), параўн. рус. выраню ’піхаць’, балг. ера ’засоўваць’. Гл. аўраць, вор 2, ворык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сва, про́соўка ’жалезны шворань, прэнт для закрывання аканіц’ (ТСБМ, Мік., Нас.). Рус. просо́в, просо́ва, просо́вка ’засаўка для закрывання аканіц або дзвярэй’, балг. про́сва. Да прасо́ўваць, сунуць. Пытанні выклікае просва. Паколькі прасл. *sovati, sujǫ ў слав. мовах не мае нулявой агаласоўкі кораня, то, мабыць, тут адбылося пераўтварэнне па аналогіі тыпу про́шва, вы́спа і г. д. або моцная рэдукцыя паслянаціскнога галоснага. Варбат (Морфонология, 89) бачыць у гэтым слове рэфлекс старажытнага каранёвага імя і ўзнаўляе прасл. *prosъva.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рампрасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)