хо́батны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хобата (у 1 знач.), з хобатам. Хобатная жывёліна.

2. у знач. наз. хо́батныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, які цяпер прадстаўлены толькі сланамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

У склад якога ўваходзяць многія нацыі, народнасці; прадстаўлены многімі нацыямі, народнасцямі. Першая ў свеце шматнацыянальная дзяржава працоўных вырасла ў магутную дзяржаву, якая мае несакрушальны палітычны, эканамічны і абаронны патэнцыял. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нераскры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які яшчэ не раскрыўся, не распусціўся (пра пупышкі, кветкі). Шышкі кедра паспяваюць толькі пад восень другога года і асыпаюцца нераскрытымі, з насеннем ўнутры. Гавеман.

2. Які застаўся нерастлумачаным, нявыяўленым. Нераскрытае злачынства. □ У зборніку [«Беларуская дарэвалюцыйная проза»] шырока прадстаўлены творы малавядомых пісьменнікаў, а таксама невядомых аўтараў, псеўданімы якіх асталіся нераскрытымі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зеркі ’вочы’, ’іскры’, ’зоркі’ (Нас.). Відаць, утворана ад *zьr‑ з суф. ‑ък‑; корань, прадстаўлены ў зрэнкі, зрок, мае значэнне ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераво́зчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера.

2. Той, хто займаецца якімі‑н. перавозкамі.

3. Птушка сямейства сяўцоў з шаравата-бурай спінкай і белым брушкам. (Назва дадзена за манеру пералятаць са свістам з берага на бераг над самай вадой.) Асабліва багата на Піншчыне кулікоў. Тут прадстаўлены амаль усе асноўныя іх віды — кнігаўкі, турухтаны, .. перавозчыкі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аты́лы ’тоўсты’ (Нас.). З польск. otyły ’тс’, утворанага як аддзеяслоўны прыметнік (ці дзеепрыметнік) з суфіксам ł ад дзеяслова otyć ’патаўсцець’. Корань *ty‑ прадстаўлены таксама ў дзеяслове утыць (Нас.). Гл. тыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́лка ’шыбеніца’ (ЭШ). Параўн. рус. дан., цвяр. жере́лка, жерёлка ’каўнер’, кур., маск., куйбыш. ’бусы’. Відаць, той самы семантычны ход, што ў фраземе сталыпінскі гальштук ’кара праз павешанне’. Корань прадстаўлены ў жарало́ (гл.) са знач. ’горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даве́рху, прысл.

Роўна з верхнімі краямі. Каструля была вялікая, на пяць літраў, і налілі ў яе амаль што даверху — на выпадак, калі хто папросіць дабаўкі. Дамашэвіч. На другі дзень Кастусь Махнач сустракаў каля кузні першую падводу, даверху нагружаную старым жалезным ламаччам. Курто.

•••

Знізу даверху — а) усюды, у любым месцы. У кошыку знізу даверху былі баравікі; б) ад ніжэйшых інстанцый да вышэйшых. У кнізе звыш двухсот дакументаў... Тут прадстаўлены ўвесь урадавы апарат знізу даверху. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)