прадста́ўлены, -ая, -ае.

Які мае прадстаўнікоў (у 1 знач.) дзе-н.

На форуме прадстаўлены многія краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадста́ўлены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадста́ўлены прадста́ўленая прадста́ўленае прадста́ўленыя
Р. прадста́ўленага прадста́ўленай
прадста́ўленае
прадста́ўленага прадста́ўленых
Д. прадста́ўленаму прадста́ўленай прадста́ўленаму прадста́ўленым
В. прадста́ўлены (неадуш.)
прадста́ўленага (адуш.)
прадста́ўленую прадста́ўленае прадста́ўленыя (неадуш.)
прадста́ўленых (адуш.)
Т. прадста́ўленым прадста́ўленай
прадста́ўленаю
прадста́ўленым прадста́ўленымі
М. прадста́ўленым прадста́ўленай прадста́ўленым прадста́ўленых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадста́ўлены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадста́ўлены прадста́ўленая прадста́ўленае прадста́ўленыя
Р. прадста́ўленага прадста́ўленай
прадста́ўленае
прадста́ўленага прадста́ўленых
Д. прадста́ўленаму прадста́ўленай прадста́ўленаму прадста́ўленым
В. прадста́ўлены (неадуш.)
прадста́ўленага (адуш.)
прадста́ўленую прадста́ўленае прадста́ўленыя (неадуш.)
прадста́ўленых (адуш.)
Т. прадста́ўленым прадста́ўленай
прадста́ўленаю
прадста́ўленым прадста́ўленымі
М. прадста́ўленым прадста́ўленай прадста́ўленым прадста́ўленых

Кароткая форма: прадста́ўлена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадста́ўлены

1. предста́вленный;

2. предста́вленный;

3. предста́вленный, на́званный;

1-3 см. прадста́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предста́вленный

1. пада́дзены; прыве́дзены; пака́заны; прадста́ўлены; прад’я́ўлены;

2. даста́ўлены;

3. пазнаёмлены, адрэкамендава́ны; прадста́ўлены;

4. прадста́ўлены;

5. намалява́ны, пака́заны, вы́ведзены;

6. пака́заны;

7. уя́ўлены, прадста́ўлены; см. предста́вить 1—6, 8—9.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unsolicited [ˌʌnsəˈlɪsɪtɪd] adj. прадста́ўлены добраахво́тна;

unsolicited help добраахво́тная дапамо́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

многанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей, прадстаўлены многімі нацыямі, народнасцямі. Многанацыянальная дзяржава. Многанацыянальная культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́скія, ‑іх; адз. рускі, ‑ага, м.; руская, ‑ай, ж.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва РСФСР і шырока прадстаўлены ў іншых рэспубліках Савецкага Саюза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарны́ш, ‑а, м.

Балотная птушка атрада сеўцападобных. Асабліва багата на Піншчыне кулікоў. Тут прадстаўлены амаль усе асноўныя іх віды — кнігаўкі, турухтаны,.. чарнышы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)