прадрака́нне, -я, н. (кніжн.).

1. гл. прадрачы.

2. мн. -і, -яў. Прадказанне, прароцтва, тое, што прадракаюць.

Прадраканні не заўсёды збываюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяшчу́нства, ‑а, н.

Прадказанне. Злым вяшчунствам выдавалася нечаканая смерць інспектара. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праро́цтва, ‑а, н.

1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — прадказанне, якое з’яўляецца адкрыццём волі бога, багоў.

2. Прадказанне, прадбачанне будучага. [Альбіна Сільвестраўна] лагодненька, са старэчай хітрынкай, усміхалася свайму прароцтву, якое выказвала некалі наконт маёй жаніцьбы... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гараско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

У астралогіі: табліца размяшчэння зорак, якая служыць для прадказання чыйго-н. лёсу, а таксама само такое прадказанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прад’явапрадказанне’ (мядз., Сл. ПЗБ). Гл. праява.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагно́з, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных даных.

П. надвор’я. П. падзей.

|| прым. прагно́зны, -ая, -ае (спец.) і прагнасты́чны, -ая, -ае (спец.).

Прагнозныя разлікі.

Прагнозныя запасы калійнай солі.

Прагнастычны даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предрека́ние уст. прадрака́нне, -ння ср., прадказа́нне, -ння ср., прадка́званне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадрака́нне, ‑я, н.

Уст.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадракаць — прадрачы.

2. Прадказанне, прароцтва; тое, што прадракаюць. То той, го сёй успамінаў першыя дні вайны, успамінаў прадраканні яе зыходу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прорица́ние книжн.

1. (действие) прадрака́нне, -ння ср., праро́цтва, -ва ср., прадказа́нне, -ння ср., прадка́званне, -ння ср.;

2. (предсказание) прадрака́нне, -ння ср., праро́цтва, -ва ср., прадказа́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праро́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прарока; уласцівы прароку. Сейбіт волі, носьбіт гневу. Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!.. Калачынскі.

2. Які змяшчае ў сабе прадказанне, прадбачанне. Прарочыя словы. Прарочы сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)