Лакота, ст.-бел. лакота ’ласунак’ (1596 г.), рус. алкота ’голад’, ц.-слав. алкота, ст.-чэш. lakota ’скупасць, прагнасць да ежы’, ст.-слав. лакота ’прагнасць, скупасць’салькота. Запазычанне са ст.-польск. /а£о/а < сканкрэтызаванае прасл. olkota ’нешта смачнае’ з абстрактнага ’прагнасць, пражэрлівасць’ (Слаўскі, 4, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́дность пра́гнасць, -ці ж., прагаві́тасць, -ці ж., хці́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́сыць ’ненаеднасць, прагнасць’ (Сцяшк., Юрч.), ’прагны (пра чалавека)’ (Шат.). Да сы́ты, параўн. ненае́да, ненае́жа ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хи́щность драпе́жнасць, -ці ж.; пра́гнасць, -ці ж., хці́васць, -ці ж.; см. хи́щный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

честолю́бие славалю́бства, -ва ср.; пра́гнасць да сла́вы (паша́ны), імкне́нне да сла́вы (паша́ны);

неудовлетворённое честолю́бие незадаво́леная (ненато́леная) пра́гнасць да сла́вы (паша́ны);

обма́нутое честолю́бие няспра́ўджанае імкне́нне да сла́вы (паша́ны).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Заске́ма ’клопат’, ’чалавек, што перашкаджае’, ’скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад *заскеміць ’зашчаміць’, гл. заскеміцца. Семантыка: ’клопат’ < ’перашкода’ < ’тое, што зашчамляе’ > ’той, хто зашчамляе’ > ’скупы’. Параўн. аднакарэннае аскома са значэннем ’прагнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сква́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сквапнага; прагнасць. Ніводзін твар не перасмыкнуўся рысай хцівасці, ні ў каго вочы не кінулі позірку сквапнасці. Чорны. Ва ўсіх учынках і паводзінах Лазуна выяўляюцца сквапнасць, прага да нажывы, якія выцясняюць іншыя чалавечыя якасці. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бары́ш, ‑у, м.

1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Колас.

2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу. Вялікі барыш абвастрае нястрымную прагнасць яшчэ большага барышу. Маркс. Гонка ўзбраенняў.. прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сква́папрагнасць, зайздрасць, хцівасць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк.), сквап ‘тс’ (Нас.), сква́пны ‘прагны’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), сква́пін ‘тс’ (Мат. Маг.), сква́піцца ‘зайздросціць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жыв. сл., Інстр. 3). Укр. сква́пний, сквапли́вий ‘паспешлівы, таропкі’, польск. skwapliwy ‘паспешны, ахвотны’. Да квапіць, квапны (гл.). Збліжэнне Насовіча (там жа) з літ. skaugeti ‘зайздросціць’ і меркаванне Карскага (Белорусы, 163) пра запазычанне з польск. skwapa нельга прызнаць аргументаванымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вожделе́ние ср.

1. (чувственное влечение) пажа́длівасць, -ці ж.; жада́нне, -ння ср.;

2. (сильное желание) жадо́ба, -бы ж., хаце́нне, -ння ср.; (жадность) пра́гнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)