Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піцца ’праштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піцца ’прапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр. прошке́питися, прошпе́титисяправініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вініцца ’прызнавацца ў віне’; ’слухацца, падпарадкоўвацца’; ’правініцца’ (КТС). Укр. вини́тися ’прызнавацца ў віне’, рус. виниться ’прызнаваць за сабою віну, прасіць прабачэння’; ’быць абвінавачаным’, смал. ’прызнаваць чыю-небудзь уладу, падпарадкоўвацца’, польск. winić się ’прызнаваць сваю віну’. Зваротная форма да вініць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

правінаваціцца, правініцца; праштрафіцца (разм.), саграшыць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’ (Нас.). Укр. шпе́тити ’абражаць, зневажаць’, рус. шпе́тить ’зневажаць, абражаць, высмейваць’. Выводзяць з польск. szpecić ’забруджваць, псаваць’ (Фасмер, 4, 472), якое, паводле Брукнера (553), з ням. Spath ’хвароба ног у коней’. Гараеў (425) і Праабражэнскі (гл. у Фасмера, 4, 472) лічаць крыніцай слова ням. spotten ’насміхацца’. Усе этымалогіі няпэўныя. Сюды ж і чэш. špatný ’благі, дурны’, дыял. špetný ’тс’ (Махэк₂, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)