ле́ва-пра́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ле́ва-пра́вы |
ле́ва-пра́вая |
ле́ва-пра́вае |
ле́ва-пра́выя |
| Р. |
ле́ва-пра́вага |
ле́ва-пра́вай ле́ва-пра́вае |
ле́ва-пра́вага |
ле́ва-пра́вых |
| Д. |
ле́ва-пра́ваму |
ле́ва-пра́вай |
ле́ва-пра́ваму |
ле́ва-пра́вым |
| В. |
ле́ва-пра́вы (неадуш.) ле́ва-пра́вага (адуш.) |
ле́ва-пра́вую |
ле́ва-пра́вае |
ле́ва-пра́выя (неадуш.) ле́ва-пра́вых (адуш.) |
| Т. |
ле́ва-пра́вым |
ле́ва-пра́вай ле́ва-пра́ваю |
ле́ва-пра́вым |
ле́ва-пра́вымі |
| М. |
ле́ва-пра́вым |
ле́ва-пра́вай |
ле́ва-пра́вым |
ле́ва-пра́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
серпенці́н, ‑у, м.
Паласаты мінерал белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі. Правая рука з каменным бранзалетам з серпенціну адкінута. Караткевіч.
[Ад лац. serpens — змяя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́ліо, нескл., н.
1. Кніга або часопіс намерам у аркуш або палову аркуша.
2. У рахунковых кнігах — правая і левая старонкі, якія маюць адзін і той жа парадкавы нумар.
[Ад лац. (in) folio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбуйні́цца, ‑ніцца; зак.
Стаць узбуйнелым, зрабіцца больш буйным па памерах, аб’ёму, складу і пад. Цяпер, калі калгас узбуйніўся, павялічыўся разы ў тры, патрэбен быў добры гаспадар-бухгалтар — правая рука старшыні. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.
1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.
К. качкі.
К. кажана.
2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.
3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.
4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.
5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.
Левае к. бальніцы.
6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.
7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.
◊
Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.
Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).
Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.
|| памянш. кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).
|| прым. кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загаі́цца, ‑гоіцца; зак.
Зацягнуцца, зарубцавацца (пра рану); зажыць. У суседа гэтага рука правая адарвана, і хоць загаілася рана, але баіцца холаду. Галавач. Сядзіць Ілька са шрамам на ілбу, што нядаўна загаіўся, і слухае. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праўша́ ’праварукі’. У слоўніках слова не адзначана, хаця, несумненна, вядомае і зразумелае; тое ж адносіцца і да рус. правша́, якое знаходзім толькі ў Даля ў значэннях ’правая рука; праварукі’. У запісах слова сустракаецца ў выразе на праўшу ’ў правы бок’ (ТС). З-за адсутнасці слоўнікавай фіксацыі старажытнасць слова ўстанавіць цяжка. Утворана ад правы з суф. ‑ша, аналагічна ляўша. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 33; Сцяцко, Афікс. наз., 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіня́к, ‑а, м.
1. Пасінелае месца на целе, твары як след ад удару і пад. Саўка, змяты і збіты, у сіняках і з наручнікамі, ступіў крокі два да стала і спыніўся. Колас. Усё цела хлопчыка было ў сіняках, правая рука распухла і не згіналася. Сіняўскі.
2. Меданосная ядавітая расліна сямейства бурачнікавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фланг, ‑а, м.
1. Правы ці левы край рада, строю, фронту ў распалажэнні і пастраенні войск. Сцёпа, як самы вышэйшы.. ростам, заняў першае месца на правым флангу. Якімовіч. Шчарбацюк расказаў, што найбольш моцныя тут флангі, размешчаныя на вышынях. Мележ. 18‑ая стралковая дывізія наступала ўпрытык да левага фланга 3‑га конкорпуса. Машара.
2. Правы ці левы бок чаго‑н. (у час бою, палявання і пад.). Далёка на левым флангу заставы.. пачуўся выбух гранаты. Брыль. Раптам з фланга варожы дзот адкрыў кулямётны агонь па савецкіх воінах. «Помнікі». // У шахматнай гульні — правая або левая старана дошкі.
•••
Каралеўскі фланг — правая палавіна дошкі, якая ўтвараецца вертыкалямі e, f, g, h.
Ферзевы фланг — левая старана дошкі, якая ўтвараецца вертыкалямі a, b, c, d.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памочнік, памагаты, падручны; памагач, памагатар, падсобнік (разм.) □ правая рука
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)