перапрасі́ць, -прашу́, -про́сіш, -про́сіць; -про́шаны; зак., каго і без дап.

Папрасіць каго-н. прабачыць за правіннасць, непаслушэнства і пад.

|| незак. перапро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапро́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праба́чны, ‑ая, ‑ае.

Які можна прабачыць, які заслугоўвае прабачэння; прабачальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабача́ць (каму) несов. проща́ть (кого, кому), извиня́ть (кого); см. праба́чыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасці́цьпрабачыць’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка (там жа) узводзяць да рус. прости́ть ’тс’ < прасл. *prostiti, параўн. укр. прости́ти, ст.-рус. проститипрабачыць’, ’вылячыць’, серб.-харв. про̀стити, славен. prostíti, чэш. prostiti ’звольніць’. Да *prostъ (гл. просты), г. зн. ’зрабіць вольным ад чаго-небудзь’; гл. Фасмер, 3, 380. Параўн. прошча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прабачаць — прабачыць (у 1 знач.).

2. Дараванне віны; паблажлівасць за правіннасць.

•••

Прашу прабачэння гл. прасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які нельга дараваць, прабачыць. [Дзяміду Сычу] здавалася, што ён зрабіў нейкую вялікую, недаравальную памылку. Паслядовіч. [Кірык] разумеў, што сказаў недаравальныя словы, што праз іх можна страціць аўтарытэт. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаслядо́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пепаслядоўнага. Хай чытач прабачыць некаторую непаслядоўнасць у нашым апісанні: асобныя адступленні неабходны для таго, каб больш поўна намаляваць карціну. Новікаў.

2. Непаслядоўны ўчынак, паводзіны і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

извини́ть сов.

1. вы́бачыць (каму што, за што), праба́чыць (каму што, за што); (простить) дарава́ць (каму што, за што);

прошу́ извини́ть меня́ прашу́ вы́бачыць (праба́чыць) мне;

2. уст. (оправдать) апраўда́ць; вы́бачыць, праба́чыць;

э́тот посту́пок нельзя́ извини́ть мо́лодостью гэ́ты ўчы́нак не́льга апраўда́ць маладо́сцю;

извини́(те)! выбача́й(це)!, вы́бач(це)!, прабача́й(це)!, праба́ч(це)! дару́й(це);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго і без дап.

Угаварыць каго‑н. прабачыць за правіннасць; папрасіць прабачэння. [Зоська:] Ты ўгнявіў яго, Сымонка! Дазволь — я пабягу і перапрашу. Купала. Мне хацелася.. перапрасіць дзеда за тое, што пры жыцці я не слухаў яго і дражніўся з ім. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імправіза́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. імправізаваць.

2. Імправізаваны твор, прадмет і пад. Тадорык, прысеўшы каля адчыненага акна, іграў на скрыпцы нейкія музычныя імправізацыі, цалкам аддаючыся ім. Колас. Размясціўшыся як дзе хто мог — на зэдліку, на перакуленым чамадане, на зложаным слупку кніг, — мы весела выпілі.. Галавачова жонка Ніна ўсё толькі прасіла прабачыць за такую імправізацыю. Скрыган.

[Іт. improvvisazione.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)