Па́чка, пачо́к (м. р.) ’пачак’, ’пасылка’ (ТСБМ, Сцяшк.) ’група’ (ТС). Да па́чак (гл.).

Пачка́ ’нырка’ (браг., Мат. Гом.). Да почка. Параўн. рус. почка ’нырка’, якое з печь ’пячы’, як каш. povarka < прасл. variti ’варыць’. Націск на ‑ka, відаць, пад уплывам укр. мовы (параўн. по́чки, Р. скл. почо́к ’ныркі’, ’насенне гарбуза’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачканос ’лілія стракатая, Lilium martagon L.’ (Шат.), ’лілія чырвоная, Lilium bulbiferum L: (мін., Кіс.). Калька з лац. назвы — цыбуляносная, у якім (паводле падабенства) слова цыбуля заменена словам почка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малмы́гі1 ’скулы на твары’ (стаўб., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. malmuõ ’камень’, ’почка’.

Малмы́гі2 ’вялікія ногі’ (навагр., Нар. словатв.). Балтызм. Параўн. літ. melmuõ ’сцягняк’, métmenys ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кве́ткавы в разн. знач. цвето́чный;

~вая пупы́шка — цвето́чная по́чка;

к. кіёск — цвето́чный кио́ск;

к. дыва́н — цвето́чный ковёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвето́чный в разн. знач. кве́ткавы;

цвето́чная по́чка кве́ткавая пупы́шка;

цвето́чный горшо́к вазо́н;

цвето́чная вы́ставка кве́ткавая вы́стаўка;

цвето́чный магази́н кве́ткавы магазі́н;

цвето́чный чай кве́ткавы чай, кве́ткавая гарба́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блужда́ющий

1. прич. які́ (што) блука́е; які́ (што) блу́дзіць;

2. прил. блука́ючы;

блужда́ющий нерв анат. блука́ючы нерв;

блужда́ющая по́чка мед. блука́ючая ны́рка;

блужда́ющие звёзды блука́ючыя зо́ркі;

блужда́ющие то́ки блука́ючыя то́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блука́ючы

1. прич., в разн. знач. блужда́ющий;

2. деепр. блужда́я;

б. нерванат. блужда́ющий нерв;

~чая ны́ркамед. блужда́ющая по́чка;

~чыя зо́ркі — блужда́ющие звёзды;

~чыя то́кі — блужда́ющие то́ки;

~чыя агні́ — блужда́ющие огни́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абрыня́ць ’напухнуць, азызнуць’ (Шн.). Можна рэканструяваць як obъriněti < *obъrinъ ’волат’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2), ст.-рус. объринъ захавала толькі значэнне ’авар’, але ст.-польск. ob‑rzym ’волат’ дало ст.-польск. obrzmieć ’напухнуць’. Параўн. таксама чэш. obr, славац. obor, славен. ober ’волат’. У выніку памылковай дэкампазіцыі польск. obrzmieć > o‑brzmieć, na‑brzmieć. Апошняя форма была запазычана ў чэшскую мову з ляш. nabrnět ’напухнуць’ (Махэк₂, 406 і 67). Менш верагодна сувязь адрыняць з укр. брунькапочка’, чэш. brnka ’паслед’, якія Трубачоў (Этымалогія, 1964, 3–4) супастаўляе з ст.-інд. bhrūná ’зародак’, лат. braũna ’луска’. Апошнія да і.-е. *bhrē̆u/bhrū̆ ’пухнуць’ (Покарны, 169).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазголіць1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл. mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш. (h)lomoziti, бел. гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ. mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).

Мазголіць2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус. разан. мозгаль ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булды́р1, булдырок ’бясплодны ўзгорак; высокае адкрытае месца, пакатая горка’ (Яшкін), бульды́р ’бясплодны ўзгорак’ (Касп.), булды́рь ’высокае, адкрытае месца’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. булды́р ’месца, беднае травой’ (ноўг.), булды́рь ’няроўнае месца, узгорак у полі’ (пск.), ’няроўнае, дрэннае месца ў полі, беднае расліннасцю’ (наўг.). Вытворнае (суф. ‑ыр, з слав. *‑yrь) ад асновы булд-, якой называюць круглыя, шышкаватыя прадметы (гл. булдава́, булд-). Параўн. булды́р, бульды́р ’пузыр (вадзяны)’.

Булды́р2 ’бурбалка’, бульды́р ’пузыр’ (Касп.), булды́рь (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. дыял. булды́рь ’пухір, пузыр, бурбалка’ (ярасл., пск., наўг., арханг., смал., валаг. і да т. п.). Думаюць пра аснову бул‑, якая, напр., у рус. словах булыга, булдыга і г. д. (Праабражэнскі, 1, 52–53; і.-е. *bol‑, *bul‑ і г. д.). Таксама ёсць версія пра роднаснасць з літ. bulìs ’ягадзіца’, лац. bulla ’пузыр, почка’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 238). Юркоўскі (Ukr. hydrogr., 90) бачыць тут нейкую гукапераймальную аснову. Мяркуем, што лепш зыходзіць з асновы булд-, другаснай па паходжанню (гл. булд-, булдава́); суфікс ‑ыр (слав. *‑yrь). Параўн. булды́р1 ’узгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)