мярзо́та, ‑ы, ДМ ‑зоце, ж.

Разм. Тое, што выклікае агіду; подласць, погань. — Не, я такую мярзоту пісаць не буду! — рашуча засупярэчыў Сярожа. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́житьII сущ., устар., миф. не́чысць, -ці ж., нячы́стая сі́ла, по́гань, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́гаць, ‑гця; мн. ногці, ‑цяў; м.

Рагавое покрыва, рагавая пласцінка на канцах пальцаў чалавека; пазногаць.

•••

К ногцю, да ногця — знішчыць, забіць. К ногцю б такую погань! — пакрыў апошнія словы чыйсьці густы бас. Машара.

Ні на ногаць — ані, ніколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подколо́дный / подколо́дная змея́ фольк., бран. гад падкало́дны (папаўзу́чы); га́дзіна падкало́дная; вужа́ка зякра́тая; вы́паўзень змяі́ны; по́гань чарава́тая.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мярзота ’подласць, погань’, ’тое, што выклікае агіду’, мярзлотнік ’нягоднік’ (ТСБМ, Нар. Гом.), капыл. мярзотка ’нягодніца, благая жанчына’ (Жыв. сл.). Укр. мерзота ’тс’, славен. mersota ’агіда’, серб.-харв. мрзота. Магчыма, прасл. mьrzota. Гл. мярза́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́веньпогань, нечысць, якая ўсё знішчае, з’ядае’ (ТС). Можна дапусціць, што гэта — абстрагаванае ц.-слав. плпвель, якое са ст.-слав. плъвсль < прасл. *pelvelъ < *pelva, *pehi (Персаў Beiti’., 805; Фасмер, 3, 277). Гл. палоць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэнь, поскудзь, паскудства, погань (разм.); гнюсата (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чараўні́к, ‑а, м.

1. У казках і павер’ях — той, хто можа чараваць, валодае чарамі; вядзьмар. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань... Шахавец. І Харытон Шчыт, маленькі, ужо сагнуты гадамі, у пацямнелым скураным фартуху, снуючы па кузні ў гэтым дрыготкім святле, быў падобны на чараўніка з казкі. Хадкевіч.

2. Знахар. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.

3. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым‑н. Чараўнік слова. □ І яшчэ многімі сваімі творамі здзіўляў, зачароўваў, радаваў і хваляваў мяне гэты чараўнік паэзіі [Аркадзь Куляшоў]. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэнь ж.

1. дрянь;

по́ўныя кішэ́ні ўся́кай дрэ́ні — по́лные карма́ны вся́кой дря́ни;

усю́ ноч не́йкая д. сні́лася — всю ночь кака́я-то дрянь сни́лась;

2. пренебр. (дрянной человек) дрянь, мразь, шваль, по́гань;

3. в знач. сказ. дрянь; швах;

надво́р’е — д. — пого́да — дрянь;

спра́ва — д. — де́ло -швах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)