по́гань, -і, ж. (разм., пагард.).

1. Усё паганае, непрыемнае, што выклікае агіду.

2. Пра нядобрага чалавека (людзей).

Фашысцкая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́гань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. по́гань
Р. по́гані
Д. по́гані
В. по́гань
Т. по́ганню
М. по́гані

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́гань собир., прост., презр. по́гань, -ні ж., по́скудзь, -дзі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́гань ж.

1. разг., презр. дрянь, ме́рзость, по́гань;

2. фольк., прост. не́чисть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́гань, ‑і, ж.

Разм. пагард. Пра тое, што выклікае агіду; нешта паганае, непрыемнае. Вера злуе на сябе і спехам мяркуе, ці яшчэ не позна выгнаць яе, гэтую кулацкую погань. Зарэцкі. — Кажуць, — дадавалі другія, — што гэта не павадыр яго быў, а паўстанец, які ішоў пана нашага забіць — шкада, што не забіў гэту погань... Чарот. Ведаеш чалавека, здаецца, як не трэба лепш, і раптам ён такім зробіцца, што ніколі не падумаў бы. Усё роўна, як у тых страшных казках, дзе злы чараўнік ператварае чалавека ў жабу ці яшчэ якую погань... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́гань ’гадасць’ (Касп.). Укр. по́гань ’гнюс’. Бязафікснае ўтварэнне ад пага́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́чисть фольк., перен. не́чысць, -ці ж., мн. нет; (погань) по́гань, -ні ж., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́кляць ’праклён’ (Шат.), ’пракляцце, погань’ (ТС), прокля́ціна ’дрэнь, погань’ (ТС). Дэрываты ад пракляць з суф. ‑ь і ‑іна. Гл. клясці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́скудзь ж., разг., презр. по́гань, ме́рзость; (о человеке — ещё) мразь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хуліганнё, ‑я, н., зб.

Разм. Хуліганы. [Галіна:] «Ён жа .. [Толік] дружыннік і рознае хуліганнё і наогул усялякая погань баіцца яго як агню». Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)