сне́жаньскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да снежня. Снежаньскі мароз. □ Кароценькі снежаньскі дзень неяк згас неўпрыкмет, і я вяртаўся назад ужо ў сінія прыцемкі. Ракітны. // Які адбываўся, праходзіў у снежні. Снежаньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэваншы́зм, ‑у, м.

Імкненне ўзяць рэванш пасля ваеннага паражэння; палітыка падрыхтоўкі новай вайны з мэтай вярнуць пазіцыі, страчаныя ў папярэдняй вайне. Пленум ЦК КПСС пацвердзіў правільнасць палітыкі, накіраванай на выкрыццё рэваншызму і мілітарызму. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакаві́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сакавіка. Раптам дзьмухнуў сакавіцкі вецер, І баец адчуў — ідзе вясна. Панчанка. Бучнеюць верб пупышкі, бо як след Сок сакавіцкі грае пад карою. Калачынскі. // Які адбыўся, праходзіў у сакавіку. Сакавіцкі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жні́веньскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае ў жніўні. Жнівеньская спёка. □ Жнівеньская ноч была цёмная і нейкая душная. Паслядовіч. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Колас. // Які адбываўся, праходзіў у жніўні (пра з’езд, канферэнцыю і пад.). Жнівеньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плен1 ’нязжаты касмыль жыта, пакінуты ў полі для прыманю зайцоў’ (Сцяшк. Сл.). Да польск. plenić ’размнажацца, прыносіць плён’ ст.-польск. pleni ’плодны, ураджайны’, з якіх — плен, відаць, пры ад’ідэацыі плен ’палон, здабыча’. Магчыма, звязанае з прасл. *plęgti, параўн. чэш. pléhnuť sa ’пладзіцца’ (Махэк₃, 457; Варбат, Этимология–1978, 23), суадноснае з папярэднім словам.

Плен2 ’пасяджэнне’ (Юрч. СНЛ) — скарочаная (без ‑ум) форма лексемы пленум. Параўн. таксама рус. маск. пле́нный ’пленарны’, што ўзыходзяць да лац. plēnus ’поўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпаве́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Патрэбны, які падыходзіць для дадзенага выпадку. Палкоўнік у адпаведных месцах усміхаўся, .. часам нават у знак згоды злёгку ківаў галавой. Лынькоў. [Марыне Паўлаўне], відаць, .. [цяжка] было знайсці адпаведны тон — яна баялася, каб не раззлаваць.. [Карызну]. Зарэцкі.

2. Які адпавядае чаму‑н. Як вядома, многія словы ў беларускай мове адрозніваюцца паміж сабою толькі па цвёрдасці або мяккасці адпаведных зычных. Юргелевіч. На адпаведных паваротах рэчкі, паміж двума радамі чароту паказалася святло фараў. Брыль. // Які вынікае з чаго‑н. папярэдняга. Пленум прыняў па дакладзе адпаведную пастанову. □ Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна, зрабіўшы з гэтага адпаведны вывад. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)