Пярсцёнак ’упрыгожанне на пальцах’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Нік. Очерки, Бяльк., ТС; ашм., Стан.). З польск. pierścionek ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), што да *pьrstъ, *pьrstьnь ’тс’ (Банькоўскі, 2, 559). Параўн. персцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуко́віна ’персцень’ (Сл. паўн.-зах., Жд., Шат., Жыв. сл., 149), жыко́віна (Шат.; бяроз., Шатал., жыт., Лексика Пол., 286). Рус. наўг., арханг., алан. жуко́ви́на ’тс’, ’жучок’, укр. жуко́вина ’пярсцёнак з каменем’ (Жэлях.), жукови́на ’жучок’ (Грынч.). Параўн. ст.-рус. жукъ ’рэльефнае ліццё на метале’; відаць, сем. перанос ад слова жук 1 па форме, магчыма, з улікам прыпадабнення лапак жука да захватаў для трымання камення ў персцені. Жуковіна — суфіксальнае вытворнае ад жук. Фасмер, 2, 64; Якабсон, Word, 8, 1952, 338.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсні ’грудзі ў каня’ (Бір. Дзярж.; саліг., Нар. словатв.). Паводле Крывіцкага (Нар. словатв., 112), слова узнікла з пе́рсці (гл.) паводле узору пе́рсцень ’пярсцёнак’ > пе́рсні ’тс’ (мн. л.). Можна дапусціць, што пе́рсні ўзыходзіць да прасл. *pьrsi ’жаночыя грудзі’ > ’грудзі’ > ’грудзі ў каня’ — асабліва пасля з’яўлення вупражы на каня, параўн. хамут мог разумецца як “пярсцёнак” на шыю. Параўн. славац. prsiny, серб.-харв. пр́сина ’нагруднік (збруя)’. Сюды ж персьцьні ’грудзі ў каня’ (пух., З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пе́рсні і пе́рсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круг 1 ’частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр. круг, рус. круг, ст.-рус. кругъ ’тс’, ст.-слав. крѫгъ, балг. кръг, макед. круг, серб.-харв. кру̑г, славен. krọ̑g ’тс’, польск. krąg, чэш. kruh, славац. kruh, в.-луж. kruh ’тс’. Прасл. krǫgъ у якасці бліжэйшых паралелей мае германскія лексемы: ст.-ісл. hringr ’персцень, круг, кола’, ст.-в.-ням. hring ’тс’. Менш надзейным з’яўляецца ўмбр. cringatu ’пас’ (Бернекер, 1, 626; Покарны, 936).

Круг 2 ’поўная фаза месяца’ (Бяльк.). Гл. круг 1.

Круг 3 ’вір, месца ў рэчцы, дзе віруе вада’ (Мат. Гом., Янк. III). Гл. круг 1.

Круг 4 ’збан’ (Касп.). Запазычанне праз ням. Krug ’тс’.

Круг 5 ’лішай’ (Нас., Сцяшк., Мат. Гом.). Магчыма, да крух (гл.).

Круг 6 ’гульня хлопцаў са снегам (качалі снежныя кругі і пускалі з гары)’ (Нар. словатв.). Гл. круг 1.

Круг 7 ’поўны камплект колаў для воза’ (Нар. лекс., Сцяшк., Касп.). Гл. круг 1.

Круг 8 ’багністае балота, якое зарасло альхой’ (ТС, Яшк.). Гл. круг 5.

Круг 9 ’наўкола’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Гл. круг 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)