пе́рсцень, -я, мн. -і, -яў, м.
Пярсцёнак звычайна з каштоўным каменем.
|| прым. пе́рсценевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пе́рсцень
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Пе́рсцень |
| Р. |
Пе́рсценя |
| Д. |
Пе́рсценю |
| В. |
Пе́рсцень |
| Т. |
Пе́рсценем |
| М. |
Пе́рсцені |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пе́рсцень
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пе́рсцень |
пе́рсцені |
| Р. |
пе́рсценя |
пе́рсценяў |
| Д. |
пе́рсценю |
пе́рсценям |
| В. |
пе́рсцень |
пе́рсцені |
| Т. |
пе́рсценем |
пе́рсценямі |
| М. |
пе́рсцені |
пе́рсценях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пе́рсцень, -сня м. пе́рстень
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пе́рсцень, ‑я, м.
Пярсцёнак з каштоўным каменем. Чорны персцень на пальцы цьмяна пабліскваў пры свеце газоўкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пе́рсцень, пе́рсьцінь, персцёнок ’пярсцёнак з каштоўным каменем’, ’жалезнае колца ў касе’ (Нас., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Выг.). Укр. пе́рстінь, рус. пе́рстень, польск. pierścień, н.-, в.-луж. pjeršćeń, чэш. prsten, славац. prsteň, славен. pŕstan, серб.-харв. пр̏стен, макед. прстеп, балг. пръ́стен, ст.-слав. прьстень. Прасл. *pьrsteńь, утворанае ад *pьrstъ ’палец’ (Махэк₂, 486–487). Сной (гл. Бязлай, 3, 130) услед за Шпехтам (KZ, 59, 245) выводзіць прасл. *pьrsty/ę, Р. скл. pь̋rstene з прыметніка *pьrstenъ, дапускаючы існаванне лексемы *pь̋rstъ ’пярсцёнак’, г. зн. “які належыць пальцу”, і параўноўвае такое ўтварэнне з балтыйскім: прус. pirsten ’палец’ — балта-слав. pirstá‑ ’тс’. Кюнэ (Poln., 86) мяркуе, што бел. лексема запазычана з польск. pierścień ’пярсцёнак’ (гэтаксама і Банькоўскі, 2, 559), што ў святле згаданых вышэй фактаў малаверагодна, параўн., аднак, пярсцёнак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пе́рстень пярсцёнак, -нка м., разг. пе́рсцень, -ценя м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Проціпе́рсніца, проціпе́рсціца ’востраў запаленне скуры’ (паст., Сл. ПЗБ). Слова ўтворана ад прым. *проціперсны < проці і перст ’палец’, гл. персцень. Параўн. міжперсніца, міжыпарніца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піршча́тка ’пальчатка’ (чач., Мат. Гом.). З ’перечитка (параўн. рус. перечитки, перчатки ’гіяціпальцавыя рукаўчыкі, адзенне на рукі’, переіцатка ’пальчатка’). Да перст, персцень/ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́рсень ’пярсцёнак’ (Растарг.). З персцень (гл.). Аб пераходзе ‑сʼцʼ‑ у -с* — гл. ДАБМ, к. 163, камент., 654–656. Аналагічна перепік ’тс’ (Растарг.) і гульня “ў пе́рсня” (Маш., 232).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)