перо́ в разн. знач. пяро́, -ра́ ср., мн. пёры, -раў, собир. пе́р’е, -р’я ср.;

стра́усовое перо́ стра́усавае пяро́;

перо́ руля́ пяро́ руля́;

торго́вля перо́м и пухо́м га́ндаль пе́р’ем і пу́хам;

ве́чное перо́ ве́чнае пяро́;

про́ба пера́ спро́ба пяра́;

о́строе перо́ во́страе пяро́;

одни́м ро́счерком пера́ адны́м ро́счыркам пяра́;

взя́ться за перо́ узя́цца за пяро́;

что напи́сано перо́м, того́ не вы́рубишь топоро́м посл. сло́ва — ве́цер, а пісьмо́ — грунт; што напіса́на пяро́м, не вы́сечаш і сяке́рай;

ни пу́ха, ни пера́ лаўцу́ з аўцу́; дай, бо́жа, каб было́ ўсё го́жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перакра́са (перэкра́са) ’непрыгожая, брыдкая дзяўчына’ (Растарг.). Да пера- і краса́1 (гл.). Прыстаўка пера- абазначае празмернасць дзеяння — аж да адмоўнага выніку, як у дзеясловаў перахвалі́ць, перае́сці, перасі́ліць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перанараві́ць ’перачакаць’ (Нас.). Да пера- і нораў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагла́баць ’перанасіць, забраць’ (Касп.). Да пера- і гла́баць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагуга́ць ’прамантачыць, прагуляць’ (Нас.). Да пера- і гуга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавухры́ць ’перавучыць; перахітрыць’ (Нас.). Да пера- і вухрыць, ву́харэц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагамі́цца (перэгомі́цца) ’супакоіцца, перастаць’ (ТС). Да пера- і гамава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перака́сціць ’папсаваць; перамазаць, перапэцкаць’ (Нас.). Да пера- і касці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перацярпе́цца ’доўга быць галодным’ (Варл.). Да пера- і цярпець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадуковываць (пірідуко́вывыць) ’перавучваць’ (Юрч. СНЛ). З пера- і адукоўваць < адука́цыя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)