перапало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапалохаць.

2. у знач. прым. Які выказвае, адлюстроўвае перапалох. Перапалоханы голас. Перапалоханыя вочы. □ [Іван] рабіў міну зусім перапалоханага чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепуга́ть сов. перапало́хаць, мног. папало́хаць, перапужа́ць, мног. папужа́ць; перапу́дзіць, мног. папу́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напуга́ть сов. напало́хаць, напужа́ць; (вспугнуть) успу́дзіць; (перепугать) разг. перапало́хаць, перапужа́ць; перапу́дзіць; (настращать) настра́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапало́х ’спалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́х ’пераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашитиперапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)