хааты́чны, -ая, -ае.

Бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці.

Хаатычнае перамяшчэнне.

|| наз. хааты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзко́м, прысл.

Пра перамяшчэнне: прыпадаючы тулавам да паверхні, перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.

Прабірацца куды-н. п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаро́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.

Паездка або перамяшчэнне пяшком па далёкіх краінах, мясцовасцях.

П. па Еўропе.

Кругасветнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́д

перамяшчэнне рухомай часткі механізма, велічыня перамяшчэння; змяненне ў сюжэце мастацкага твора; магчымасць дасягнення чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хо́д хо́ды
Р. хо́ду хо́даў
Д. хо́ду хо́дам
В. хо́д хо́ды
Т. хо́дам хо́дамі
М. хо́дзе хо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пла́ванне, -я, н.

1. гл. плаваць.

2. Перамяшчэнне па паверхні вады, уменне, здольнасць так перамяшчацца.

Школа плавання.

Займацца плаваннем.

Падводнае п.

Сінхроннае п. (від спорту).

3. Перамяшчэнне на судне ці іншым плывучым сродку, рэйс па водным шляху.

Капітан далёкага плавання.

Хадзіць у п. (плаваць на судне, служачы, працуючы на ім).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мітусня́, -і́, ж.

1. Хуткі і бесперапынны рух у розных напрамках.

2. Паспешнае хаатычнае перамяшчэнне з месца на месца.

3. Бязладнае мільганне перад вачыма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скід, -у, М -дзе, м.

У геалогіі: перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

|| прым. скі́давы, -ая, -ае.

Скідавыя горы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рухперамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мігра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы.

2. Перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, выкліканае зменай умоў існавання або ў сувязі з праходжаннем цыкла развіцця.

3. Перамяшчэнне, пераразмеркаванне якіх‑н. элементаў, клетак.

[Лац. migratio — перамяшчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.

Абходны м.

М. партызан.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.

Нескладаны м.

3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.

Асеннія манеўры.

4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.

|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).

М. паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)