перакрыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакрываць — перакрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыва́ць несов., в разн. знач. перекрыва́ть; см. перакры́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паперакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Перакрыць усё, многае. Паперакрываць дахі. Паперакрываць рэкі. Паперакрываць дарогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перестла́ть сов.
1. перасла́ць;
2. (перемостить) перамасці́ць, перасла́ць; (перекрыть) перакры́ць; (пол) перакла́сці; (мостовую камнем) перабрукава́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэў, рэву, м.
Тое, што і роў 2. Цяпер усюды наўкол раўлі алені. Здавалася, лес стагнаў ад іх шматгалосага рэву. В. Вольскі. — Цішэй крыху ... — стукае .. [Волька] ў акенца шафёру, стараючыся перакрыць рэў машыны. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кастля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі. Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі, высахлі. Лобан.
2. Сухарлявы, хударлявы. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан — высокі кастлявы чалавек са шчаціністым змораным тварам. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасту́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастудзіць.
2. у знач. прым. Хворы ад прастуды. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. Шамякін.
3. у знач. прым. Такі, які бывае пры прастудзе. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Вузкая палоска зямлі паміж суседнімі воднымі масівамі, паглыбленнямі і пад. Капаць канаву з перамычкамі. □ Нарач аддзяляецца ад суседняга возера Мястра вузкай перамычкай з пралівам. «Беларусь».
2. Часовая плаціна, гаць. Перакрыць раку перамычкай. □ Калі канал будзе гатоў, перамычку ўзарвуць, і воды .. хлынуць па каналу. Дуброўскі.
3. Спец. Праваднік, які злучае два электрычныя ланцугі.
4. Спец. Аконнае або дзвярное перакрыцце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіпа́ты, ‑ая, ‑ае.
Які страціў чысціню і гучнасць (пра голас, гукі і пад.). — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан. Быкаў. За парканам слізгануў па туга напятым дроце ланцуг, і ўжо ў наступны момант зайшоўся сіпатым брэхам сабака. Сабаленка. Глядзіш, праз пару месяцаў яго сіпаты гармонік ужо скуголіць па завуголлю суседніх вёсак. Скрыпка. // Які гаворыць прыглушана-хрыплым голасам (пра чалавека). Наставіў каўнер ад сцюжы ссінелы сіпаты жаўнер. Вялюгін. / у знач. наз. сіпа́ты, ‑ага, м.; сіпа́тая, ‑ай, ж. — Ці чуеш, Іван, хто гэта тут чмыхае? — раптам спытаў сіпаты. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закруці́ць 1, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.
1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. □ Пані Авяліна пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі. Бажко. // Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад. Курто. // Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы. Чорны.
2. Абматаць вакол чаго‑н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку на галаву.
3. Загарнуць у што‑н., абматаць чым‑н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу. Арабей.
4. Круцячы, зашрубаваць. Закруціць гайкі. // Павярнуўшы, перакрыць. Закруціць кран.
5. Разм. Моцна захапіўшы, стаміць. — Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Быкаў.
•••
Закруціць гайку (гайкі) — тое, што і падкруціць гайку (гайкі) (гл. падкруціць).
Закруціць галаву каму — а) выклікаць пачуццё кахання да сябе; б) стаміўшы чым‑н., збіць з толку.
закруці́ць 2, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак.
Разм. Пачаць круціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)