паперага́рваць, ‑ае; зак.

Перагарэць — пра ўсё, многае. Лямпачкі паперагарвалі. Паперагарвала вуголле ў печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перегоре́ть сов., в разн. знач. перагарэ́ць, мног. паперага́рваць, паперагара́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перацяплі́цца (перэі(епліцца) ’перагарэць, стаць попелам’ (Растарг.). Да пера- і цяпліцца ’паліцца (у печы), ацяпляцца’ < цяпло (гл.), цяпельца ’агонь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перацьме́ць (піряцьмець) ’перагарэць без агню: пражыць ціха’ (Юрч. СНЛ). Пад уплывам народнай этымалогіі з ператлець < пера- і тлець (гл.) ці з цямяна гарэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перетле́ть сов., разг.

1. (перегнить) ператле́ць, перагні́сці, перагні́ць, мног. паперагніва́ць;

2. (перегореть) перагарэ́ць, мног. паперагара́ць, паперага́рваць, ператле́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спарахне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл. Дзедаўская хата даўно ўжо згніла і спарахнела. Машара. Падумала Марына будавацца. Стары дом спарахнеў ужо. Б. Стральцоў. // перан. Перагарэць (ад перажыванняў). Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы. Быкаў.

2. перан. Састарэць, зрабіцца драхлым (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)