перевали́тьI сов. (переместить, переложить) перавалі́ць; (перебросить) перакі́нуць; (перенести) перане́сці; (перетащить) перацягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перава́льны (стоўп) ’указальны слуп для арыентацыі на рацэ’ (гродз., Нар. сл.). Да перавалі́ць ’прайсці пэўную мяжу’, што з пера- і валіць1 (гл.), тут у значэнні ’пераарыентавацца з аднаго знаку на іншы’, параўн. рус. дыял. перева́л (у рацэ) ’парог’, перевал во́ды ’паварот плыні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перава́льваць I несов., в разн. знач. перева́ливать; см. перавалі́ць I

перава́льваць II несов. (шерсть и т.п.) перева́ливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1пераваліць ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1пераваліць ​1 (у 2 знач.).

2. Месца пераходу праз горны хрыбет. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Шамякін.

3. перан. Разм. Змена, паварот у развіцці чаго‑н. Беларусь на крутым перавале Нараджаецца вольнай сягоння. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)