перавалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перавалю́ перава́лім
2-я ас. перава́ліш перава́ліце
3-я ас. перава́ліць перава́ляць
Прошлы час
м. перавалі́ў перавалі́лі
ж. перавалі́ла
н. перавалі́ла
Загадны лад
2-я ас. перавалі́ перавалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перавалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перавалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

3. асаб. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.

Ужо пераваліла (безас.) за пяцьдзясят гадоў.

|| незак. перава́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перава́льванне, -я, н. (да 1 знач.), перава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.) і перава́л, -у, м. (да 2 знач.).

|| прым. перава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. пункт (таксама перан.: наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавалі́ць I сов., в разн. знач. перевали́ть;

п. се́на з во́за на воз — перевали́ть се́но с во́за на воз;

туры́сты ~лі́лі хрыбе́т — тури́сты перевали́ли хребе́т;

яму́і́ла за со́ракбезл. ему́ перевали́ло за со́рок

перавалі́ць II сов. (шерсть и т.п.) переваля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы; перагрузіць. Пераваліць грузы з баржы на бераг. Пераваліць сена з воза на воз.

2. што або цераз што. Перайсці, пераехаць, пераправіцца на другі бок (гары, узвышша і пад.). [Партызаны] перавалілі ўзгорак і зніклі ў невялікай лагчыне. М. Ткачоў. Немец, вызваліўшыся ад парашута, адыходзіў на захад — узнімаўся на гару, каб пераваліць цераз грэбень і схавацца ў лесе. Шамякін. Санкі перавалілі цераз нейкі пагорачак. Пад імі перастаў шаргацець снег. Жычка. // цераз што, за што. Пераадолець, перасекчы якую‑н. прастору. Тысячы трактароў «Беларусь» перавалілі праз паўднёвыя порты і цяпер будзілі сваім рокатам ціхія правінцыі. Б. Стральцоў. Поле ішло на пагорак, .. [партызанам] трэба было як найхутчэй пераваліць цераз яго, і тады, мусіць, іх бы ўжо не ўбачылі. Быкаў.

3. Разм. Перайсці які‑н. колькасны ці часавы рубеж. Прабег машын пераваліў за сотню тысяч. Гады перавалілі на пяты дзесятак. / у безас. ужыв. Даўно пераваліла на другую палову дня. Гурскі. Гэта была худзенькая, згорбленая бабулька, якой, казалі, пераваліла за сотню. С. Александровіч.

4. перан.; што. Зваліць, перакласці на каго‑н. (работу, віну, адказнасць і пад.). На бацькоў, на школу, вядома, лягчэй за ўсё пераваліць віну. Мыслівец.

перавалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.

Сапсаваць празмерным валеннем (сукно, лямец і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавалі́ць

1. (перакласці) hinǘberwälzen vt;

2. (перайсці) überschriten* vt;

3. разм:

яму перавалі́ла за со́рак er hat die verzig überschrtten, er ist über die verzig hinus;

перавалі́ла за по́ўнач Mtternacht ist schon vorbiперавандро́ўваць разм (перабрацца куды) mziehen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перава́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераваліць ​1.

перава́льваць 2, ‑ае; незак.

Незак. да пераваліць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переваля́тьII сов.

1. (шерсть, войлок и т. п.) перавалі́ць, звалі́ць;

2. (заново) перавалі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́л, у, м.

1. гл. пераваліць.

2. мн. -ы, -аў. Найбольш нізкае месца ў горным хрыбце, даступнае для пераходу, дарога цераз такое месца.

Турысты прайшлі небяспечны п.

|| прым. перава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перава́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1пераваліць ​1 (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́лены I перева́ленный

перава́лены II перева́лянный; см. перавалі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)