Се́паць ‘тузаць, пацягваць за што-небудзь’ (браг., З нар. сл., Пятк. 2), ‘тузаць, намагацца’, ‘хутка нешта рабіць ці падымаць не пад сілу (Нар. Гом.; браг., Нар. словатв.), ‘торгаць’, ‘цяжка дыхаць’, ‘зло, з крыкам размаўляць’ (Ян.), се́пацца ‘злавацца’, укр. сі́пати ‘тузаць’, рус. дан. си́пать ‘цягнуць рыўкамі’, польск. siepać ‘торгаць, рваць’, н.-луж. sepaś ‘біцца (пра пульс, сэрца)’, серб.-харв. сепати се, себати се ‘тузацца’, балг. се́пвам ‘палохаць, прымушаць здрыгануцца’, дыял. се́пам съ ‘уздрыгваць’, макед. сепнува се ‘асякацца, раптоўна замаўкаць; слупянець’. Прасл. *sěpati ‘тузаць, торгаць’, параўноўваюць з літ. šaipýtis ‘насміхацца, здзеквацца; крывіць вусны’, што дае падставы разглядаць праславянскі дзеяслоў як ітэратыў з першаснай матывацыяй, захаванай у літ. šiẽpti ‘рабіць грымасы, рухі тварам’, што да і.-е. ḱei̯p‑ ‘рабіць рухі, моршчыць твар’, з тым жа коранем авест. saef‑ ‘махаць’, ст.-інд. śipra‑ ‘вусы’ (Борысь, Etymologie, 378). Паводле чаргавання вакалізму кораня сюды адносяць польск. siąpić ‘імжэць’ (Брукнер, 489), чэш. sapat se ‘гвалтоўна нападаць’, славац. sápať ‘торгаць’, славен. sópsti ‘пыхцець, цяжка дыхаць’, на аснове якіх выводзіцца прасл. *sap(a)ti, суадноснае з *sěpati (Сной у Бязлай, 3, 218), гл. сапці. Магчыма, звязана з сіпець, гл. (так Якабсон, IJSLP, 1959, 1–2, 270), параўн. (змяя) mòcna sièpnuŭszy ŭskoczyła (Пятк. 2, 50) і сіпе́ць (сипѣць) ‘шыпець (пра змяю); злавацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыпа́ць, шчыплю, шчыплеш, шчыпле; незак., каго-што.

1. Моцна, з сілай зашчамляць скуру цела пальцамі і пад. Злосны гусак заўсёды шыпеў на .. [хлопчыка] і шчыпаў да сінякоў за лыткі. Лужанін. Начальнік разведкі злёгку шчыпаў .. [Надзю] за шчокі, прыкладаў да лба калючы халодны снег. Бураўкін.

2. Выклікаць адчуванне рэзкага калючага болю, свербу, пякоты і пад. Усё гатова: ранцы, лыжы — Дарэмна шчыплеш ты, мароз! Нядзведскі. Труба ад печы выходзіла ў столь, і бярвенне вакол трубы пацямнела і ад дыму, і ад гарачыні. Дым шчыпаў вочы. Арабей. Каля вуглоў завывае вецер і гоніць крупінкі сухога снегу, які балюча шчыпле твар. Мыслівец. / у безас. ужыв. [Наста] пастаяла ля ганка, пачакала, захінуўшыся каўняром ад ветру і схаваўшы ў рукавы кажуха голыя, без рукавіц, рукі: шчыпала за пальцы. Пташнікаў. // перан. Прыносіць душэўны боль; абражаць. — А дзе ж гэта Кіеш? — запыталася [Люба] наўмысля, каб накіраваць на другое думкі Агапіны, бо слёзы яе і гаротнасць балюча шчыпалі за сэрца. Мурашка. Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы. Крыўда шчыпала сэрца. Мыслівец.

3. Церабіць, пацягваць, тузаць. Мы непрыкметна падрасталі, А іншы ўжо шчыпаў вусы, І лічыў іх гарой красы. Багдановіч.

4. Адрываць, вырываць што‑н. [Янак] адвярнуўся і пачаў шчыпаць вішні, якія, здавалася, самі прасіліся ў рот. Бажко. // Есці, з’ядаць што‑н., адрываючы пры дапамозе зубоў, губ, дзюбы і пад. А конь шчыпаў траву каля Івана. Колас. Бабка кажа: — Зайцы — вунь! Паганяйце — Шчыплюць рунь! Дзеружынскі. На зялёным лужку козы мірна шчыплюць траву. Няхай. // Вырываць пух, пер’е ў птушкі. Шчыпаць курыцу. // перан. Наносіць урон, страту; знішчаць каго‑, што‑н. [Дзед Бадыль:] Галавой яны належаць! Нашы хлопцы і самі іх [паноў] шчыплюць патроху. Крапіва.

5. Рвучы, раздзяляць што‑н. на часткі. Зося нахіляецца, зрывае рамонак, паволі шчыпле бялюткія пялёсткі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покрыва́ть несов.

1. (закрывать) накрыва́ць; (застилать) засціла́ць; (крышей) крыць; (краской, позолотой и т. п.) пакрыва́ць;

покрыва́ть ребёнка одея́лом накрыва́ць дзіця́ ко́ўдрай;

покрыва́ть стол ска́тертью накрыва́ць (засціла́ць) стол абру́сам;

покрыва́ть дом черепи́цей крыць дом дахо́ўкай;

покрыва́ть ме́бель ла́ком и резьбо́й пакрыва́ць мэ́блю ла́кам і разьбо́й;

2. (обивать) абіва́ць, абабіва́ць; (обшивать тканью) пакрыва́ць, паця́гваць;

покрыва́ть сунду́к желе́зом абіва́ць (абабіва́ць) ку́фар жале́зам;

3. (окутывать) пакрыва́ць; (тучами, облаками) абклада́ць, абкла́дваць; (туманом, дымом) засціла́ць; (мраком, тьмою и т. п.) аху́тваць, аго́ртваць;

ту́чи покрыва́ют не́бо хма́ры пакрыва́юць (абклада́юць) не́ба;

тьма покрыва́ет зе́млю це́мра пакрыва́е (аху́твае, аго́ртвае) зямлю́;

4. (заглушать) заглуша́ць;

го́лос ора́тора покрыва́ет шум в зале го́лас прамо́ўцы заглуша́е шум у за́ле;

5. перен. (славой, почётом и т. п.) пакрыва́ць;

6. (долги, счета, издержки и т. п.) пакрыва́ць; (оплачивать) апла́чваць;

7. (скрывать чью-л. вину, проступок, виновника) пакрыва́ць;

8. (расстояние) пакрыва́ць;

9. карт. біць, крыць, пакрыва́ць;

покрыва́ть вале́та да́мой біць (крыць, пакрыва́ць) вале́та да́май;

10. (случать) пакрыва́ць;

покрыва́ть та́йной аху́тваць та́йнай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)