нахму́раны, -ая, -ае.

1. Хмурны, пануры.

Н. твар.

2. перан. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды).

Нахмуранае неба.

|| наз. нахму́ранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хма́рны, -ая, -ае.

1. Пакрыты хмарамі.

Хмарнае неба.

2. Пахмурны, хмурны.

Х. дзень.

3. перан. Пануры, сумны, невясёлы.

Х. настрой.

|| наз. хма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хму́рны, -ая, -ае.

1. Пахмурны, воблачны (пра неба, надвор’е і пад.).

Х. дзень.

Хмурная пара года.

2. перан. Сумны, пануры.

Гаспадар сядзеў х.

Х. настрой.

|| наз. хму́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

1. Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны, непрыветлівы выгляд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным.

Твар яго насупіўся ад раздражнёнасці.

|| незак. насу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахму́рнасць ж.

1. па́смурность;

2. перен. мра́чность;

1, 2 см. пахму́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захму́раны, ‑ая, ‑ае.

Нахмураны, пахмурны. Максіму кінуўся ў вочы.. несамавіты выгляд [Сцяпана]: казацкія вусы неяк бездапаможна павіслі на захмураным твары. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́мрачный

1. змро́чны; (пасмурный) пахму́рны;

2. перен. (мрачный) змро́чны, пану́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахму́рна нареч.

1. па́смурно; нена́стно;

2. перен. мра́чно, хму́ро;

1, 2 см. пахму́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нена́стный непаго́дны; непаго́длівы; (дождливый) дажджлі́вы; (пасмурный) пахму́рны;

нена́стная пого́да не́пагадзь, дажджлі́вае надво́р’е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахму́ры, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пахмурны. Пахмурым вераснёўскім надвячоркам сорак першага года я апошні раз бачыў свайго бацьку. Мехаў. Твар .. [Ваўчка] быў пахмуры, з рэзкімі маршчакамі і абвіслымі кончыкамі вусоў, голас сярдзіты. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)