хму́рны, -ая, -ае.

1. Пахмурны, воблачны (пра неба, надвор’е і пад.).

Х. дзень.

Хмурная пара года.

2. перан. Сумны, пануры.

Гаспадар сядзеў х.

Х. настрой.

|| наз. хму́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)