патэнтава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патэнтаваць.
2. у знач. прым. Такі, на які маецца патэнт. Патэнтаванае лякарства.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сле́сар, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады. «Маладосць».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пасведчанне, сведчанне, даведка / пра сканчэнне навучальнай установы, праходжанне службы: атэстат / пераважна пра нараджэнне: метрыка / сведчыць асобу: пашпарт / пра пэўныя паўнамоцтвы: мандат / на права займацца якой-небудзь дзейнасцю: патэнт / партыйнае, камсамольскае, прафсаюзнае: білет
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)