тхаць, ‑ае; безас. незак., чым.

Разм. Патыхаць, несці, веяць чым‑н. Было тут зацішна, але холадна: сцюдзёнасцю тхала ад настылага току, скразнякі гулялі пад страхой. М. Стральцоў. Васілінка з маці пераступаюць парог хаты. Тхае прэлымі анучамі, нечым кіслым. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отзыва́тьII несов., безл. (иметь посторонний запах, привкус) разг. папа́хваць, аддава́ць; (нести) зано́сіць, тхнуць, патыха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́хнуць ’спаць сапучы ці задаючы храпака’ (Нас.), ’гніць ад недахопу паветра’ (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. то́хлый ’тухлы’, то́хнуть ’здыхаць, дохнуць’. З *тъх‑, генетычна звязанага з тхнуць (< *dъxnǫti) ’патыхаць’, ту́хнуць ’пратухаць’, тхлі́на ’падла’, гл. (Фасмер, 4, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тронт ‘непрыемны пах, смурод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж транлівы ‘смярдзючы’, гл. Аўтары Сл. ПЗБ (5, 125) звязваюць з польск. trąd ‘праказа’, што малаверагодна. Утворана ад польскага дзеяслова trącićпатыхаць, тхнуць, смярдзець’ ці хутчэй непасрэдна ад запазычанага тронціць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тхнуць, ‑не; безас. незак., чым.

Несці, патыхаць, перадавацца па паветры (пра пахі). З возера тхнула ілам, прэллю водарас[цей], тхнула рыбаю, якой шмат-такі загінула. Броўка. Мы адчынілі пуньку. Тхнула трухой леташняга сена. «Маладосць». З далечыні тхнула асмалкамі. Чорны. / у перан. ужыв. Зноў, як і колісь, ад слоў [мужа] тхнула такой пагардай, што захацелася закрычаць. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отдава́ть несов.

1. в разн. знач. аддава́ць; см. отда́ть;

2. (иметь запах, привкус, оттенок) аддава́ць, зано́сіць, тхнуць, патыха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тхнуць ‘дыхнуць’, ‘павеяць, дунуць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яруш., Нас., Гарэц.): не можэ тхнуць без гарэлкі (Сержп. Прымхі), ‘перавесці дух’ (Шат., Сцяшк.), ‘перадавацца ў паветры праз пахі, смярдзець’ (ТСБМ, Гарэц., ТС), ‘патыхаць смуродам’ (Некр. і Байк., Зайка Кос.; слонім., Нар. словатв.), тхну́ті ‘дыхнуць’ (Бес., Вруб., Кітаб Луцкевіча), тхну́ты ‘перавесці дух’ (кобр., Жыв. сл.), ‘трохі смярдзець, патыхаць’ (драг., З нар. сл.), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’ (ГСБМ). Параўн. укр. тхну́ти, дхну́ти ‘дыхнуць, павеяць’, рус. пск. тхнуть ‘задыхнуцца (ад недахопу кіслароду, пра рыбу)’; польск. tchnąć ‘дыхнуць’, ‘дыхаць’, ‘удыхнуць’, ‘павяваць’, ст.-польск. dchnąć ‘тс’, чэш. паэт. tchnouti, ст.-чэш. dchnúti ‘дыхнуць, павеяць’. Узыходзіць да праслав. *dъxnǫti > дыхнуць, дыхаць (гл.). Формы з пачатковым т‑ з’явіліся ў выніку прыпадабнення звонкай д‑ да глухой ‑х‑ пасля страты рэдукаваных (Фасмер, 4, 129; Праабражэнскі, 2, 23–24; Брукнер, 567 і 86; Слаўскі, 1, 143; ЕСУМ, 5, 690; Борысь, 629). Сюды ж тхне́ньне ‘подых’ (Ласт.), тхнець ‘пах’: чаромхаў тхнець (А. Салавей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рази́тьII несов., безл. (о дурном, сильном запахе), прост. смярдзе́ць; дава́ць у нос; патыха́ць;

от него́ рази́т лу́ком ад яго́ смярдзі́ць (дае́ ў нос, патыха́е) цыбу́ляй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мана́ ’прыемны пах’ (раг., Сл. ПЗБ; драг., КЭС; Клім.), ’закваска, смак і пах хлеба, якія залежаць ад дзяжы і закваскі’ (зэльв., карэліц., дзятл., лях., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’нектар’ (лях., Сл. ПЗБ), лельч. мона́ ’сок з кветак’ (Нар. лекс.), мана́ ’ўзмах’, ’подых, павеў’ (Нас.), мані́цьпатыхаць’ (ТС), бяроз., драг., стол. мані́ты, мані́тэ ’прыемна пахнуць’ (Нар. лекс., Шатал., КЭС), драг., кобр. манюшчы ’духмяны’ (Нар. лекс., КЭС). Рус. тамб. мана́, калуж. манна́ст, манна́стый ’прыемны пах’, ’тонкі (пах, густ)’. Бел.-паўд.-рус. ізалекса. Узнікла ў выніку пераносу значэння ’прынада’ > ’прыемны пах’ > ’прыемны смак, нектар’. Укр. бойк. ма́на ’застылы сок некаторых раслін’, балг. мана́ ’падзь’ можна лічыць семантычным варыянтам лексемы ма́нна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахнуць, несці, цягнуць, тхнуць, патыхаць, духмяніцца, чадзіць / непрыемна: смярдзець / слаба: аддаваць; пахацець (разм.) □ біць у нос, даваць у нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)