попра́ть сов.

1. (наступить на кого-, что-л.) высок. патапта́ць;

2. перен. патапта́ць; растапта́ць; (грубо нарушить) (гру́ба) пару́шыць; (оказать неуважение, оскорбить) знява́жыць; см. попира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазахапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Захапляцца некаторы час. [Стась] не разумеў, чаму нельга. Вярнуўся ж на сваю радзіму, дык чаму нельга па ёй вольна паходзіць, патаптаць яе травы, .. павахапляцца жыццём. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазато́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Затаптаць, патаптаць усё, многае; падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

П. сляды.

Каровы пазатоптвалі куранят.

2. што. Загасіць усё, многае, наступаючы нагамі.

П. вогнішча.

3. што ў што. Топчучы, умяць унутр чаго-н. усё, многае.

П. акуркі ў пясок.

4. што. Забрудзіць слядамі ўсё, многае (разм.).

Пазатоптвалі падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Патаптаць, вытаптаць (звычайна пра пасевы). Дзікі зноў сенажаць псуюць. На Паповай градзе здратавалі ўсё дашчэнту. Ляўданскі. // Затаптаць, задушыць. Здавалася, .. [парсючкі] вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Войцеха. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Затаптаць, патаптаць усё, многае. Пазатоптваць градкі. Пазатоптваць сляды. // Падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

2. Загасіць нагамі ўсё, многае. Пазатоптваць агонь.

3. Топчучы, умяць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазатоптваць акуркі ў пясок.

4. Разм. Забрудзіць слядамі ўсё, многае. Пазатоптваць падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перага́саць (піріга́сыць) ’патаптаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ‑гасаць, роднаснага з гойсаць (гл.). Параўн. чэш. hasati ’гойсаць’, ’несціся стрымгалоў’, hasot ’шумны танец, карагод’, ’гаўканне’, славац. hasať ’скакаць, вытанцоўваць’, польск. hasać ’тс’, ’бегаць, гарэзаваць’, укр. гаса́ти. Паводле Махэка₂ (162), звязана з hosati ’бегчы скокам’, якое з *hop‑s‑a‑ti. Генетычна роднасныя з бел. гойсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́талач ’пасеў, вытаптаны свойскімі жывёламі’ (Нас.), паталочышча ’выкачанае, вытвптанае месца на траве, пяску або снезе’ (Сцяшк.), гом. потолочыць ’памяць рунь, траву, пасевы’ (Выг.). Укр. патолоч, потолоччя ’вытаптанае засеянае поле’, ’месца, дзе драпежнік з’еў сваю ахвяру’, ’складзеныя для прасыхання каноплі’, лемк. патолоча ’маленькае возера’, рус. патолока ’вытаптаныя пасевы’. Nomen асіі да прасл. potelkti > патаўчы (гл.). рус. потолочь, укр. потовктипатаптаць, патаўчы’ (Борысь, Prefiks., 19, 32–34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

истопта́ть сов.

1. (примять ногами) стапта́ць, патапта́ць, вы́таптаць, затапта́ць;

2. (исследить, натоптать) разг. наслядзі́ць, натапта́ць;

3. (износить — обувь) стапта́ць, мног. пасто́птваць;

4. (исходить) стапта́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Ездзячы, ходзячы, прымяць падэшвамі, капытамі; патаптаць. Затаптаць снег. Затаптаць траву. // Топчучы, зацерці, зраўняць, зрабіць непрыкметным. Затаптаць след. Затаптаць лінію на пяску. // Задушыць, раздушыць, стаўшы нагамі, капытамі. — Петро! Бяры на плечы адну дзяўчынку, а я другую, а то затопчуць. Маўр.

2. Топчучы, наступіўшы, патушыць агонь на чым‑н. Затаптаць папяросу. □ Домна схапіла з прыпечку лучыну і затаптала агонь. Лобан.

3. Топчучы, уціснуць, умяць у пясок, зямлю і інш. — Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Дзве галавы ў дрыгву затаптаў, а трэцюю на меч уссадзіў. Якімовіч.

4. Разм. Забрудзіць слядамі. Затаптаць падлогу.

•••

Затаптаць у гразь каго-што — зняславіць, ачарніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помя́ть сов.

1. памя́ць; (покомкать) пакамячы́ць;

2. (подавить) паці́снуць, падушы́ць, (много, долго, неоднократно) пападу́шваць, пападушы́ць; (размять) паце́рці, патаўчы́;

3. (помесить) памясі́ць, (долго, неоднократно) папаме́шваць, папамясі́ць;

4. (потоптать) патапта́ць;

5. (лён, пеньку) паце́рці;

6. перен., прост. пабі́ць, (много, неоднократно) папабіва́ць, папабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)