зневажа́льнік, ‑а, м.
Той, хто зняважыў, зневажае каго‑н. [Зеляной] не шэф жандараў, ён проста зневажальнік, патаемны брыдкаслоў і аматар адвесці душу. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыдкасло́ў, ‑слова, м.
Чалавек, які любіць ужываць брыдкія, нецэнзурныя словы. Зеляноў не выпрабоўваў, ён не шэф жандараў, ён проста зневажальнік, патаемны брыдкаслоў і аматар адвесці душу. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паціні́к ’асоба, якая падслухоўвае, падглядвае’ (КЭС, лаг.). Утварылася ад + патаемны, якое пры ад’ідэацыі выразу па цямне ’калі цёмна’ відазмянілася ў + пацямнік > паціны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
та́йный та́йны, тае́мны, патае́мны;
та́йное голосова́ние та́йнае галасава́нне;
та́йное жела́ние та́йнае (патае́мнае, тае́мнае) жада́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Патайні́к ’паралюш’ (Касп.), ’эпілепсія’ (бярэз., Сл. ПЗБ). У выніку семантычнага пераносу ’нешта патаемнае, скрытае’ > ’загадкавае, няяснае’ > ’невядомае’. Табу. Да та́йна (гл.) або, магчыма, рус. потайной ’патаемны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
міжрадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да міжрадкоўя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадковая праполка.
2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту. // перан. Звязаны з чытаннем паміж радкоў; патаемны. Міжрадковы сэнс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падспу́дны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Скрыты, патаемны. Падспудная трывога. □ [Алесь:] — І якімі сродкамі мы карыстаемся, каб дасягнуць мэты, таго, што мы разумеем пад шчасцем? Падспудныя чуткі, дуэлі і ярасць, бойкі на губернскіх зборах, барацьба перад выбарамі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́куцянь ’дамасед’, ’спекулянт’ (Жыв. НС). Ад по- і кут (гл.) з суф. ‑янь/‑ень з экспрэсіяй непахвальнасці’ (Сцяцко, Афікс. наз. 241) пра чалавека, які сядзіць або хаваецца па кутах. Значэнне ’спекулянт’, магчыма, ад польск. pokątny ’патаемны; нелегальны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таямні́ца ’нешта скрытае, тайнае, загадкавае’, ’тайна’, ’таемнасць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), сюды ж таямні́чы ’патаемны’, ’загадкавы (пра чалавека)’, ’тайны, сакрэтны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), таемні́чы ’тс’ (Вруб.). З польск. tajemnica, tajemniczy ’тс’, вытворных ад tajemny (Борысь, 625), гл. таемны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патае́нь ’вялікі камень, якога не відаць з зямлі’ (КЭС, лаг.). Уласна беларускае. Да таіць, патаемны (гл.). Аб суфіксе -ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99–100. Сюды ж патайнік ’тс’ (іўеў, Сл. ПЗБ), роднасным да якога з’яўляецца рус. арханг., сіб. потайник ’падводны камень; града, грыва падводных камянёў, нябяспечная для караблёў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)