Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
патае́мны, -ая, -ае.
1. Скрыты ад іншых; сакрэтны.
Патаемнае месца.
Патаемная размова.
2. Загадкавы, таямнічы.
У іх дзеяннях было нешта патаемнае.
|| наз.патае́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патае́мны потаённый, та́йный, подспу́дный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патае́мны, ‑ая, ‑ае.
Скрыты ад іншых, схаваны. Атрад пераходзіў на новае месца, а ў старым лагеры пакідаў або вопытных праваднікоў, або ў патаемным месцы запіску, у якой паведамлялася, дзе цяпер атрад.Няхай.У лесе Коля ўзлезе на любое дрэва, ён умее падрабіць голас кожнай птушкі, умее знайсці самае патаемнае гняздзечка.Васілевіч.// Тайны, сакрэтны. У малой зале замкавы суд збіраўся толькі на асабліва патаемныя працэсы.Караткевіч.Піліпка гаварыў ціха, стрымліваючы хваляванне. Яму даручаюць нейкую патаемную справу.П. Ткачоў.Ужо ідзе патаемная размова паміж дзецьмі — каб употай ад маці гадаваць .. [кацянят].Карпюк.// Які тоіцца глыбока ў душы, запаветны, дарагі. Аднак калі дружба наша стала такой, што можна было даверыць адзін аднаму самыя патаемныя думкі, я адкрыў сваю мару.Шамякін.Ігнась зноў, як і летась, выказаў мацеры сваю патаемную думку: ён пойдзе ў школу.Мурашка.// Загадкавы, таямнічы. Нешта трывожнае і патаемнае рабілася ў вёсцы. Мужыкі збіраліся ў кучкі, спрачаліся між сабой і талкавалі. Як толькі з’яўляўся старшыня ў гэтую кучку, яны змаўкалі або пачыналі гаварыць аб чым-небудзь другім.Колас.Усё навокал было зімовае, золкае, але па-свойму прыгожае і крыху патаемнае.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патае́мны gehéim ángelegt, Gehéim-;
патае́мны ход Gehéimgang m -(e)s, -gänge;
патае́мны замо́к Gehéimschloss n -es, -schlösser;
патае́мныя дзве́ры Gehéimtür f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Патае́мны ’схаваны ад іншых’ (ТСБМ, Нас., Шат.; КЭС, лаг), патаёмна ’тайна, скрыта’ (Гарэц., Касп.), патае́мне ’ўпотай’ (смарг., шальч., Сл. ПЗБ). З польск.potajemny, potajemnie ’тс’ (Шат., 207); формы патаёмна, як і патаенна ’употай’ (Шат.), з’яўляюцца кантамінацыямі з польск.potajemne і рус.затаённо, потаённый.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падспу́дны, -ая, -ае (кніжн.).
Захаваны, патаемны.
Падспудная трывога.
|| наз.падспу́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)