поступа́ть несов.

1. (делать) рабі́ць; (действовать) дзе́йнічаць; (обращаться с кем-л.) абыхо́дзіцца;

поступа́ть пра́вильно рабі́ць пра́вільна;

он нехорошо́ поступа́ет со мной ён нядо́бра абыхо́дзіцца са мной;

2. в др. знач. паступа́ць;

поступа́ть в прода́жу паступа́ць у про́даж;

поступа́ть на рабо́ту паступа́ць на рабо́ту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крываду́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіць, паступаць прытворна, няшчыра; праяўляць у сваіх паводзінах крывадушша. [Генрых] разумеў усё, і яго чыстая дзіцячая душа не магла крывадушнічаць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. паступаць — паступіць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Тое, што паступіла куды‑н. (грашовыя сумы, афіцыйныя матэрыялы). Грашовыя наступленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступа́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад паступаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які наступае (на вучобу, у якую‑н. арганізацыю).

3. у знач. наз. наступа́ючы, ‑ага, м. Той, хто наступае (на вучобу, у якую‑н. арганізацыю). Паступаючыя здаюць экзамены вусна па матэматыцы, хіміі, геаграфіі і пішуць сачыненне. «Маладосць». Групорг, для парадку папрасіўшы, каб было ціха, даў слова першаму з паступаючых у камсамол. Шахавец.

4. Дзеепрысл. незак. ад паступаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштудзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Старанна вывучыць, даследаваць. Сказаць праўду, разважаў Турсевіч, усё, што паложана праграмаю, ён даўно праштудзіраваў, бо не сягоння ж прыйшла яму думка паступаць у інстытут. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канкурэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто канкурыруе з кім‑н. Барацьба канкурэнтаў за рынкі збыту. □ «Таксама прыехалі паступаць», — заўважыў сам сабе Сцёпка.. і паглядзеў на гэтых маладых людзей, як на сваіх канкурэнтаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бро́іць сваволіць, забаўляцца свавольствам; дрэнна паступаць’ (Нас., Гарэц.). Укр. бро́їти ’тс’, польск. broić, чэш. brojiti ’неспакойна сябе весці, падбухторваць’. Слав. brojitiпаўд. славян толькі ў значэнні ’лічыць’). Ітэратыўная форма да *briti (гл. брыць) і старое значэнне ’рэзаць’. Слаўскі, 1, 43; Брукнер, 41; Махэк₂, 68. Ст.-бел. броити ’бясчынстваваць, сваволіць’ Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

определя́ться

1. (выясняться) акрэ́слівацца, высвятля́цца;

2. (выяснять своё местонахождение) вызнача́ць (высвятля́ць) сваё месцазнахо́джанне;

лётчики определя́ются при по́мощи прибо́ров лётчыкі вызнача́юць (высвятля́юць) сваё месцазнахо́джанне з дапамо́гай прыбо́раў;

3. (поступать куда-л.) уст., прост. паступа́ць;

определя́ться на рабо́ту паступа́ць на рабо́ту; см. определи́ться;

4. страд. вызнача́цца, устана́ўлівацца; акрэ́слівацца; выяўля́цца; азнача́цца; прызнача́цца; абумо́ўлівацца; пастанаўля́цца; прысу́джвацца; ула́джвацца; аддава́цца; см. определя́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыццапаступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)