посто́йI уст. пасто́й, -то́ю м., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саніта́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Жан. да санітар. Вера, седзячы ўвечары на ганку, расказала.. [Кузьмовай маці] пра свае былыя мары стаць урачом, пра тое, як падлеткам у партызанскім атрадзе яна была санітаркай, а пасля медсястрой. Дуброўскі.

2. Разм. Санітарная аўтамашына. [Трупаў:] — Пастой, пастой, а ты хто такі? [Салдат:] — Не твая справа! А раз ездзіш на санітарцы, дык і падбірай параненых. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́цыя ‘станцыя’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стацыя, стацэяпастой, месца адпачынку’, ‘забеспячэнне’ (Ст.-бел. лексікон), стацея: стацеи давати/поднимати ‘прымаць і карміць князя з яго світаю ў час паездак па правінцыі, а таксама яго пасланцоў і даваць ім фурманкі для праезду ў наступны маёнтак’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 130). З лац. statioпастой’ праз ст.-польск. stacyja, польск. stacjaпастой, прыпынак, станцыя’ (Булыка, Лекс. запазыч., 84; Сл. ПЗБ, 4, 583). Сюды ж стаце́йка ‘чыстая палавіна хаты’ (Сцяшк. Сл.), што адлюстроўвае захаванне старой семантыкі, параўн. станцыя (гл.), польск. stacja ‘кватэра’ і інш. Гл. Брукнер, 512; Фасмер, 3, 746, 748; ЕСУМ, 5, 396, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валяр’я́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да валяр’яну. Валяр’янавае карэнне. // Прыгатаваны з валяр’яну. Валяр’янавы пастой.

2. у знач. наз. валяр’я́навыя, ‑ых. Сямейства двухдольных шматгадовых травяністых раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́ль.

1. прысл. На працягу некаторага часу.

Пастой п. тут.

П. нічога не вядома.

2. злуч. На працягу таго часу як.

П. дзяўчына вучыцца, трэба ёй дапамагаць.

3. злуч. Да той пары як.

Не пайду, п. не скончу работы.

Пакуль што (разм.) — пакуль (у 1 знач.), незалежна ад таго, што можа здарыцца потым.

Пакуль што мы тут усім задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастая́ць, ‑стаю́, ‑стаі́ш, ‑стаі́ць; зак.

1. Стаяць некаторы час. Кравец пастаяў хвілін з пяць і пачаў чагосьці шукаць у прырэчным чароце. Чорны. — З тыдзень яшчэ восень пастаіць. Якімовіч. Пастаяў [Макарчык] у парозе і раптам пасунуўся да мяне. Адамчык.

2. за каго-што. Абараніць, засцерагчы ад чаго‑н.; ахаваць каго‑, што‑н. Пастаяць за волю. □ — А ты не клапаціся, мы то ўжо адзін за аднаго пастаім. Лынькоў. Селянін Багушэвіча — пакутнік, пакутуе і селянін Купалы, але ў той жа час ён гатовы пастаяць за сябе, нават пайсці на смерць дзеля сваёй свабоды. Навуменка.

3. заг. пасто́й(це). Ужываецца ў значэнні: пачакай(це), не спяшайся (спяшайцеся). — Пастойце! — гукнуў Панця і рушыў следам. Кулакоўскі. — Гэй, ты, пастой! — настойліва паклікаў Отта Штрайх сівога чалавека. Лынькоў. // Ужываецца для перадачы нязгоды. — Ты нездаволены, як бачу, Але пастой, Міхал, даслухай, Тагды ты ўжо глуздом парухай. Колас.

•••

Пастаяць галавой за каго‑, што‑н. — абараніць каго‑, што‑н., не шкадуючы свайго жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помилосе́рдствовать / помилосе́рдствуй(те)! змі́луйся (змі́луйцеся), злі́туйся (злі́туйцеся)!; (да что ты, что вы!) (ды) што ты (вы)!; (прости, простите!) дару́й(це)!, выбача́й(це)!; (постой, постойте!) пасто́й(це)!, пачака́й(це)!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сто́йла ‘загарадка для каня, каровы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), сто́йло ‘стаянка, пастой (быдла)’, ‘дрэва з калодай пчол’ (ТС, ПСл), ‘дрэва, на якім устаноўлены вулей’ (ельск., нараўл., Анох.), сто́йла ‘глыбокае месца ў вадаёме, дзе зімуе рыба’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ‘азярод’ (лях., там жа), ‘корань, аснова’ (дзятл., там жа), сто́йліна ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (лельч., Арх. ГУ), сто́іла (stójiła) ‘месца паўдзённага адпачынку статку на пашы’ (Варл.), сюды ж стойлова́ць, стойлова́цца ‘быць на стаянцы’ (ТС). Укр. стійло, рус. сто́йло. Да стаяць, стаю (гл.), гл. Фасмер, 3, 764. Паводле Лучыца–Федарца (Лекс. Палесся, 186), вузкі ўсходнеславянскі рэгіяналізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стаць, ста́ну, ста́неш, ста́не; стань; зак.

1. Устаць, прыняць вертыкальнае становішча.

Пасля хваробы дзед не мог с. на ногі, ляжаў у ложку.

2. Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра механізмы, прадпрыемствы і інш.).

Гадзіннік стаў.

3. Ступіўшы на якое-н. месца, спыніцца на ім стоячы.

Стань ля акна.

4. Узяцца за якую-н. работу, дзейнасць (у адпаведнасці са значэннем наступнага назоўніка).

С. за варштат.

С. на абарону інтарэсаў.

С. на чале каманды.

5. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам.

Сонца стала над галавой.

6. Часова размясціцца дзе-н. (на стаянку, пастой, адпачынак).

С. на пастой.

С. на папас.

7. Размясціцца на якім-н. месцы (пра прадметы).

Шафа ў гэтым куце не стане.

8. Узнікнуць, з’явіцца.

Праз год-другі тут стане новы пасёлак.

9. Адбыцца, здарыцца, зрабіцца.

Каб чаго дрэннага дома не стала.

10. Заступіцца за каго-н.

За брата трэба с. гарой.

11. безас., з адмоўем. Перастаць існаваць; памерці.

Ужо год як цёткі не стала.

12. кім-чым, якім і безас. Ужыв. як дапаможны дзеяслоў у саставе выказніка ў знач. зрабіцца, ператварыцца.

Ён стаў журналістам.

На дварэ стала цёпла.

13. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў сэнсе пачаць.

С. касіць.

С. чытаць лекцыі.

14. Замерзнуць (пра раку).

Рака стала.

Валасы сталі дуба — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н.

Ні стаць, ні сесці — няма дзе павярнуцца.

Стаць на дыбкі (разм.) — рэзка запярэчыць.

|| незак. станаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Кідаць доўга, неаднаразова; пакідаць многа чаго‑н. А пастой жа ў гліне, папагніся, папакідай дзень рыдлёўкай... Галавач. Пніцкі штурхануў цыгана пад локаць і сказаў яму: — І ты тут гліны папакідаў. — Цыган не зразумеў яго спачатку, дык Зыдор пастараўся растлумачыць яму: — Колькі ты тут гліны накапаў на гэтую цэглу!.. Чорны.

папакіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

Пакінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Быў муж, ды няма яго, хіба мала параскідала людзей вайна, папакідала жанчын удовамі? Скрыган. [Брат гаспадыні:] — У лесе, дзевачка, ёсць шмат таго, што страляе, узрываецца... Шмат чаго і нашы прымакі папакідалі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)