прыхаджанін, парафіянін; паства (зб.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Па́ста 1 ’паша для жывёлы’ (Др.-Падб.; астрав., Сцяшк.; раг., Мат. Гом.; смарг., Шатал.), ’пасьба’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’чарга пасціць жывёлу’ (Сл. ПЗБ). Скарочанае паства (гл.), магчыма, пад уплывам па́ша (гл.).
Паста 2 ’вязкае рэчыва цестападобнай масы’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. pasta ’цеста’ (Брукнер, 398; Праабражэнскі, 2, 22; Фасмер, 3, 213).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).
◎ Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)