па́ства, -ы, ж., зб. (уст.).
Вернікі, прыхаджане якой-н. царквы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
па́ства
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | 
	
	
		
			| Н. | па́ства | 
		
			| Р. | па́ствы | 
		
			| Д. | па́стве | 
		
			| В. | па́ству | 
		
			| Т. | па́ствай па́стваю
 | 
		
			| М. | па́стве | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
па́ства ж., собир., церк. па́ства
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
па́ства собир., церк. па́ства, -вы ж.; (прихожане) парафія́не, -фія́н, ед. парафія́нін, -на м., парафія́нка, -кі ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
па́ства 1, ‑ы, ж., зб.
Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Колас.
па́ства 2, ‑ы, ж.
Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы. Танк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ства ’пасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastva ’пасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пастава́ць ’пасвіць’ (браг., Мат. Гом.). Да паства ’пасьба’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ *Пастаўня́, пастовня ’сенажаць’ (Нікан ). Да паства ’паша’, пасвіць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Па́сцівіць ’пасвіць’ (Яруш., Бяльк., Янк. 2; паўн.-усх., КЭС). Утворана ад паства (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Па́сьцьва ’пасьба скаціны’ (Касп.). Другасны назоўнік, утвораны па ўзору паства ад пасцівіць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)