пераслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.

1. Праслужыць больш, чым трэба.

2. Паслужыць на многіх пасадах, у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўвесці ў зман, паслужыць асновай для памылковага вываду аб кім‑, чым‑н. Абманлівае ўражанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апасро́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Кніжн. Паказаць (паказваць) не непасрэдна, а праз каго‑, што‑н. іншае; паслужыць (служыць) перадатачным сродкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусцяко́віна, ‑ы, ж.

1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслу́жнік, паслу́жніца ’слуга’ (Нас.), рус. послу́жник, послу́жница ’хто паслужвае некаму, не будучы яго непасрэдным слугой’, польск. posłużnik ’тс’, ’памагаты’, серб.-харв. poslužnik ’той, хто прыслужвае’. Не выглядае на прасл. утварэнне. Магчыма, былі ўтвораны пазней у раннім сярэдневякоўі асобна ў кожнай з груп моў. Да паслужыць < служы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патала́ніць ’пашанцаваць, пашчаслівіцца’ (ТСБМ; акц., Мат. Гом.), патала́ніла ’пашчэнсціла’ (Нас.). Укр. поталани́ти ’тс’, рус. потала́нить ’паспрыяць, паслужыць’. Усх.-славянскае. Да тала́н ’шчасце, знаходка, прыбытак’, тала́нить ’удавацца’, якія з цюрк. моў (параўн. тур., чагат. talan ’здабыча’, казах. талан ’шчасце’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 169; Фасмер, 4, 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслуга́ч ’слуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск. posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падла́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; заг. падладзь; зак., што.

1. Падрамантаваць. Давай лепш падладзім крыху гэтую хату, што нам далі, а то разваліцца. Кулакоўскі. Падладзіць.. [бляхар], скажам, вядро — яно і паслужыць гаспадару яшчэ які год. П. Ткачоў. // Разм. Прывесці ў парадак; паправіць. Падладзіў [Клім] гаспадарку, як кажуць, стаў на ногі. Шахавец.

2. Разм. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад. Падладзіць балалайку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пыта́льнік ’знак прыпынку пры запытанні’ (Гарэц., Др.-Падб., ТСБМ). Наватвор пачатку XX ст., таксама ў форме пыта́ннік (Красней, Бел. лекс., 90); параўн. польск. pytajnik ’тс’ (з 1861 г. замест znak pytania, гл. Банькоўскі, 2, 971); пыта́льны: пытальны сказ, як і польск. pytajny: zdanie pytajne, штучна ўтвораныя прыметнікі ад пыта́ць (pytać); параўн., аднак, выяўленае ў Кітабе XVI–XVII ст. (т. зв. Кітаб Луцкевіча) слова пытальнік ’той, хто пытае’, што магло паслужыць узорам для ўтварэння лінгвістычнага тэрміна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спражэ́нне ‘змяненне дзеяслова па асобах, ліках і часах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Калька лац. coniugatio ‘тс’. У якасці адпаведнай формы для калькавання дзеяслова магло паслужыць ст.-бел. спрягнути ‘злучыць, змацаваць’ (Ст.-бел. лексікон), што мае аналагічную семантыку, гл. спрагаць. Мяркуецца, што ўзорам паслужыла польск. sprężenie ‘coniugatio’ (1542), суадноснае з sprzężenie ‘запрэжка’, чэш. spřeženie ‘тс’, гл. Каранчэўскі, Polska term. gram., 10; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 336. У якасці лінгвістычных аналагічныя тэрміны замацаваліся, акрамя ўсходнеславянскіх, у балгарскай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)