сыска́ць, сышчу, сышчаш, свішча; зак., каго-што.

1. Прымусіць заплаціць; патрабаваць, атрымаць з каго‑н. у прымусовым парадку. За свой прыезд у панскі двор Сыскаць з Данілы сорак злотых. Колас. [Сцепаніда:] — Не аддам! А пасаг сышчу праз суд! [Якаў:] — Скулу сышчаш, а не пасаг... Парызыкуй. Галавач. // Вярнуць сабе што‑н. пазычанае каму‑н. Сыскаць хамут і аброць.

2. Разм. Знайсці; адшукаць. Гануля і Яўхім па натуры былі маўклівыя і панурыя. Жартуючы, пра іх казалі: «Чорт сем пар лапц[ей] стаптаў, пакуль такую пару сыскаў». Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыда́наепасаг’ (Растарг., Ян., ЛА, 3), пры́дань, пры́дано, прыда́нэ, пры́данна, пры́даная ’тс’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ТС), прыда́нне (prydánje) ’зямельны надзел у пасаг маладой за межамі ўласнай вёскі’ (Маш.), прыда́нства ’тс’ (Бяльк., Мат. Маг.). Сюды ж назвы вясельных чыноў: прыда́нка, рэдка м. р. прыда́нак, часцей мн. л. прыда́нкі, прыда́ныя, прыда́ные, прыда́ні ’шаферкі нявесты, якія дапамагаюць ёй шыць пасаг, а на вяселлі збіраюць на яе карысць падарункі; удзельніцы вяселля — замужнія жанчыны сярэдніх гадоў, маладзіцы ці дзяўчаты, звычайна госці з боку маладой, якія дапамагаюць пры падрыхтоўцы і перавозцы прыданага, пасагу; удзельнікі вяселля, якія прыйшлі без запрашэння з падарункамі для маладых’ (Нас., Кос., Федар., Касп., Хрэст. дыял.; чырв., віл., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; Сіг., Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., Цых.), прыда́ны, прыда́нкі ’госці вясельныя’ (Нар. Гом.), прыда́нэ ’маладыя з бацькамі маладога ў гасцях у бацькоў маладой’ (беласт., Сл. ПЗБ). Аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прыда́ць < прасл. *pridati, прэфікс, да *dati (гл. дар). Параўн. рус. прида́ное, укр. при́да́непасаг’, а таксама адно са значэнняў балг. прѝдавпасаг (не жывёльны)’, якое ад прыдавам (БЕР, 5, 707).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ата́рыца ’частка панскай зямлі, засеяная парабкам для сябе’ (Нас., Чач., Гарэц.), ’асабістая даходная праца’ (Мядзв.), ’ралля, прыгатаваная пад пасеў’ (КЭС). У блізкім значэнні слова выкарыстоўваецца ў «Рускай праўдзе» (Сразн.): отарица. Спрэчна. Карскі (Труды, 391) лічыць запазычаннем з літ. ãtaras ’баразна з краю нівы’. Карскі супраць сувязі з дзеясловам араць, таму што ў гэтым выпадку чакалася б *аторыца (параўн. атор(а)). Урбуціс (Baltistica V (1), 1969, 48) лічыць, што бел. атарыца ўтворана ад атара (гл.) ’гурт авечак’ і ’зямельнае ўгоддзе’. Значэнне атарыцапасаг’, у тым ліку ’жывёла, што даецца як пасаг’ (Мат. дыял. канф., 77), укр. дыял. палес. атарицапасаг’ указвае на магчымасць іменна такога (ад атара) паходжання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., каго.

Справіць абрад заручын. І калі прыйшлі сваты, малазнаёмыя людзі, бацька без ведама Пасты выпіў гарэлку, заручыў яе. Каваль. [Адэля] мне сказала, што бацькі на фэсце заручылі яе з Адасём, доўга таргаваліся пра пасаг. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’е́дкі, ‑аў; адз. аб’едак, ‑дка, м.

Рэшткі яды, недаедзеная кавалкі. Аб’едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго‑н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было нарадзіцца ў сям’і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб’едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыганя́ць, прыгна́ць ’прывесці, даставіць; прымушаць, падахвочваць’ (ТСБМ), прыгыня́ць ’тс’ (Бяльк.). Узыходзіць да прасл. *prigъnati/*prigoniti/*priganʼati, прэфіксальных утварэнняў ад *gъnati/*goniti/*ganʼati; гл. ганя́ць, гнаць. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: прыго́н, прыго́нка ’дастаўка; прымус прыйсці, з’явіцца; згон’ (Нас., ТСБМ); прыго́нпасаг маладой у выглядзе жывога інвентару, статак’ (Федар.), прыгі́н ’дамашнія жывёлы, якіх бацькі далі як пасаг заручоным’ (Сіг.); з архаічнай словаўтваральнай структурай прыганя́ты ’слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун; аканом’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.); параўн. маляўніча вобразнае мн. л. перан. прыгыня́тыя ’нязжатыя сцяблы збожжа, якія засталіся ззаду’ (рас., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паса́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Атрыманы, дадзены ў пасаг. Перад.. [шафай] ляжалі.. ўсе яе [мацерыны] святочныя спадніцы — і дзявочыя яшчэ, і пасажныя. Чорны. Дзяўчаты ў час мяцеліц ткалі, Бялілі белаю вясной І да пары прыберагалі Пасажны скарб, як гонар свой. Пысін.

2. Тое, што і пасаджоны. Птушкі ў мільён струн вяселле гралі нам, Пасажнай маткай была пчолка. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распаса́жыць ’праматаць, прагуляць’, распасо́жыць ’дарэмна растраціць’ (віл., Нар. сл.), распаса́чыць ’расходаваць’ (Касп.), распаса́дзіць (рыспыса́дзіць) ’растраціць, растранжырыць’ (Юрч.). Няясна; сувязь з пасаг (гл.) невыразная (’растраціць усё, уключна з жончыным пасагам’?). Магчыма, звязана з польск. pasożyt (*pasorzyt) ’паразіт, дармаед’, адносна якога гл. Брукнер, 399, 478.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыно́с, мн. л. прыно́сы ’падарункі’ (пух., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. принос ’ахвяра; прынашэнне’. Узыходзіць да прасл. *prinosъ < *nositi () (гл. насі́ць, а таксама ЭССЯ, 25, 206–210; зрэшты, не выключана і іншая магчымасць, а менавіта: *prinosъ < *nosъ2 з адпаведнай семантыкай, гл. ЭССЯ, там жа, 216). Ст.-слав. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; прыбытак, даход’, ст.-рус. приносъ ’прынашэнне; ахвяра, дар; пасаг (?)’ (Сразн.), польск. przynos, балг. при́нос, рус. дыня. прино́с ’у вясельным абрадзе — падарунак (нявесце, маладым, бацькам маладых)’, прино́сный ’падораны’, укр. при́нос ’падарунак; прынашэнне, ахвяраванне; ахвяра’, прино́сини ’падарунак; прынашэнне’. Параўн. цікавае каш. bradłoпасаг’ з “адваротнай” семантыкай — ’тое, што бяруць’ (SEK, 1, 138). Гл. таксама БЕР, 5, 726.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збру́я ’прыналежнасці для запрагання коней’. Рус. сбруя, укр. збруя ’тс’, ’прыстасаванне для промыслу і г д.’ Дыял. збруяпасаг’ (Жд. 2). З польск. zbroja, zbrój уст. ’ахоўнае пакрыццё для коней’ з далейшым развіццём значэння і кантамінацыяй формы. Фасмер, 3, 568; Праабражэнскі, 1, 244; КЭСРЯ, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)