паса́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. паса́г
Р. паса́гу
Д. паса́гу
В. паса́г
Т. паса́гам
М. паса́гу

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паса́г, -у, м.

Маёмасць, якую даюць бацькі ці родзічы маладой, калі яна выходзіць замуж.

Нявеста з пасагам.

|| прым. паса́жны, -ая, -ае.

П. скарб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паса́г, -гу м. прида́ное ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паса́г, ‑у, м.

Маёмасць, якую давалі бацькі або родзічы маладой, калі тая выходзіла замуж. У таго [Рыгора] дзяцей усяго двое было: сын ды дачка, і ён дачцэ ў пасаг даў дзесяць дзесяцін зямлі. Галавач. Марцін жэніцца на гандляровай дачцэ, бярэ ў пасаг грошы і тут, у горадзе, вялікі дом з лясной крамай. Карпюк. [Міхась:] Але, не ўсе ж на пасаг квапяцца. Вось я таксама з батрачкай жанюся. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасаг, поса́г ’маёмасць (грошы, рэчы, адзенне, жывёла), якая давалася маладой ад яе бацькоў пры выхадзе замуж’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Булг., Маш., Мал., Сл. ПЗБ, ТС), паса́га, пасаг̌а посага ’тс’ (Грыг., Нас., Мядзв., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Дэмб. 1, ТС), паса́жніца, паса́жая, паса́жна(я) ’(карова, авечка, свіння), зададзеная ў пасаг’ (Сл. ПЗБ). Укр. посаг ’тс’, ’пасад’, посагува́ти ’?’ (’садзіць на пасад’ ці ’даваць пасаг’), рус. поса́г ’вяселле’, цвяр.пасаг’, ст.-рус. посагъ ’шлюб’, посагати ’выходзіць замуж’, польск. posagпасаг’, чэш., сілезск. posah ’тс’, серб.-ц.-слав. пасагати ’захутвацца ў покрыва, г. зн. выходзіць замуж’. Прасл. posagъ, паводле Махэка₂ (473), азначаў бы ’прыхіленне, прыгарненне, прытуленне да мужа’, а posažьno ’сам пасаг’. І.‑е. адпаведнікі: літ. sègti ’прышпільваць’, sãgas ’пятля, за якую палатно прымацоўваецца да бялільнага прыстасавання’, sagà ’спражка’, ’клямар’, ’сіло’, ст.-прус. sagis ’тс’, ірл. sūanem ’ліна’ (< *sogn‑), ст.-інд. ā‑saj‑ati ’прышпільвае’, ст.-перс. fra‑hanjati ’вешае’ (Мацэнаўэр, LF, 13, 181; Брукнер, 432; Фасмер, 3, 338). Ондруш (Этимология–1984, 176–177) таксама прызнае, што прасл. posagъ утворана ад і.-е. слова pā̆kʼ, якое мела значэнне ’злучаць, звязваць, аб’ядноўваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасаг, прыданае

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прида́ное ср.

1. паса́г, -гу м.;

2. (комплект белья) прыда́нае, -нага ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́пасажыць ’выжыць, выдварыць’ (БРС, Жд., 1, Жд., 2); ’даць пасаг пры выхадзе замуж’ (Нас.). Укр. ви́посажити ’даць пасаг’, польск. wyposażyć, чэш. дыял. výposažiti ’тс’. Да пасаг (гл.) (Брукнер, 432; Махэк₂, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паса́рпасаг’ (стол., Сл. Брэс.). Няясна. Відаць, апіска (‑р замест ‑г) (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што, чаго і без дап.

Дрэнна, не поўнасцю пачуць што‑н.; праслухаць. [Крыштоп] ці недачуў.., ці гэтак стаміўся ў горадзе, што не хоча пасаг і падтрымаць жарт. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)