паматлашы́ць

парваць на шматкі, пабіць, панішчыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паматлашу́ паматлашы́м
2-я ас. паматлашы́ш паматлашыце́
3-я ас. паматлашы́ць паматлаша́ць
Прошлы час
м. паматлашы́ў паматлашы́лі
ж. паматлашы́ла
н. паматлашы́ла
Загадны лад
2-я ас. паматлашы́ паматлашы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паматлашы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пашматава́ць

парваць на шматы, пашкуматаць каго-небудзь, што-небудзь; паздзеквацца з каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашмату́ю пашмату́ем
2-я ас. пашмату́еш пашмату́еце
3-я ас. пашмату́е пашмату́юць
Прошлы час
м. пашматава́ў пашматава́лі
ж. пашматава́ла
н. пашматава́ла
Загадны лад
2-я ас. пашмату́й пашмату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашматава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адцура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго-чаго.

Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.; перастаць прызнаваць за ісціну што-н. роднае, блізкае, сваё; пакінуць прызнаваць.

А. родных, блізкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашкумата́ць

‘пачаць шкуматаць - матляючы, тузаючы ў розныя бакі, ірваць, імкнуцца парваць каго-небудзь, што-небудзь на часткі’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашкумата́ю зашкумата́ем
2-я ас. зашкумата́еш зашкумата́еце
3-я ас. зашкумата́е зашкумата́юць
Прошлы час
м. зашкумата́ў зашкумата́лі
ж. зашкумата́ла
н. зашкумата́ла
Загадны лад
2-я ас. зашкумата́й зашкумата́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашкумата́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашкума́ціць

‘пачаць шкумаціць - матляючы, тузаючы ў розныя бакі, ірваць, імкнуцца парваць каго-небудзь, што-небудзь на часткі’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашкума́чу зашкума́цім
2-я ас. зашкума́ціш зашкума́ціце
3-я ас. зашкума́ціць зашкума́цяць
Прошлы час
м. зашкума́ціў зашкума́цілі
ж. зашкума́ціла
н. зашкума́ціла
Загадны лад
2-я ас. зашкума́ць зашкума́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашкума́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. Аддзяліцца, паставіўшы якую-н. агароджу.

А. высокім плотам.

А. шырмай.

2. перан. Адасобіцца, парваць сувязь з кім-н.

А. ад усяго свету.

|| незак. адгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

порва́ть сов.

1. (бумагу, платье и т. п.) падра́ць, падзе́рці, (долго, неоднократно) пападзіра́ць, пападра́ць, пашкумата́ць;

2. (струну, верёвку и т. п.) парва́ць, (много, неоднократно) папарыва́ць, папарва́ць;

3. (прекратить) перен. парва́ць; разарва́ць; спыні́ць;

порва́ть отноше́ния с ке́м-л. парва́ць (разарва́ць) адно́сіны з кім-не́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парва́ны

1. в разн. знач. по́рванный;

2. вы́теребленный, вы́дерганный;

1, 2 см. парва́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шкумата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

Матляннем, тузаннем у розныя бакі рваць, імкнуцца парваць на часткі.

Сабака шкуматаў прасціну.

|| зак. пашкумата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| аднакр. шкуматну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шкумата́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Аблупіць, злупіць да канца. Далупіць зайца. Далупіць печаную бульбіну.

2. Разм. Дарваць, канчаткова парваць. Далупіў вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)