Магдэся ’неахайная жанчына’ (капыл., Нар. словатв.) утворана ад асабовага імя Магда і экспрэсіўнага суф. ‑эс‑я. Не выключана, што слова паходзіць з ням. Magdпарабчанка, служанка’ (праз ідыш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжа́нка1 ’вадаплаўная птушка сямейства качыных’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Утварэнне ж. р. ад крыжан (гл.) (як парабакпарабчанка) (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 83). Гл. крыжаванка.

Крыжа́нка2 ’астра’ (Мат. Гом.). Няясна. Да крыж3 (гл.)? Параўн. бядрынец (гл.) да бядро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладзі́ца, молодзі́ца, молодэ́ца ’маладая незамужняя жанчына’, ’кабета’, ’свацця — кіраўнік маладой на вяселлі’ (ТСБМ, Янк. 1, Бес., Нас., Шат., Касп., Яруш., Бяльк., Мат. Гом., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’жонка’ (Мат. Гом.), маладзі́чка ’жанчына ў першы год замужжа’ (Сцяшк. Сл.), мылыі́цапарабчанка’ (Касп.). Укр. молоди́ця, рус. молоди́ца, польск. дыял. młodzica, чэш. mladice, славац. mladica, славен. mladíca, серб.-харв. мла́дица. Прасл. moldica Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чужы́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. Тое, што і чужы (у 1 знач.). Парабчанка Кацярына Жне чужынскае дабро. Броўка.

2. Які мае адносіны да чужынца, належыць яму. Над Паставамі хмарай качаецца дым, ад матораў чужынскіх аж стогне абшар. Дубоўка. Толькі той у баях пераможа, Зломіць люты чужынскі рух, Хто пад націскам зграі варожай Захавае свой цвёрды дух. Глебка. // Такі, як у чужынца; халодны, суровы. — А дзе мая шапка? — спытаў [Панця] сурова і ўстрывожана. — Га? — І апёк бацьку бязлітасным, чужынскім позіркам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́йміт ’наёмны работнік, парабак’ (БРС, Нас., Гарб., Грыг., Пятк., ТС), ’наёмнік’ (Гарэц., Яруш.), на́йміты ’наёмны рабочы, парабак’ (ТС), таксама на́йміткапарабчанка, служанка’ (Грыг., ТС, Сл. ПЗБ), на́йметка ’тс’ (Нас.), на́ймічка ’тс’ (Янк. 1, Кліх, Сл. ПЗБ, ТС), наймі́тная ’служанка’ (клімав., Растарг., Да характ., 207), найміта́ ’наёмныя работнікі ці работніца’ (Ян.). Рус. найми́т, найми́та, наймитка, наймичка, укр. на́ймит, на́ймичка, на́ймиття (зборн.), польск. najmit, najmitkaукр., Варш. сл.). Утворана ад *najьmъ, гл. найм ’наём, найманне’, пры дапамозе рэдкага суфікса ‑іт‑, параўн. касьбіт, малацьбіт, што далучаецца пераважна да асновы аддзеяслоўных назоўнікаў (Сцяцко, Афікс. наз., 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)