дрэдно́ўт, ‑а, М ‑ноўце, м.
Вялікі быстраходны браняносец з магутнай артылерыяй, папярэднік лінейнага карабля.
[Англ. dreadnought.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
предте́ча м. и ж., книжн., уст., высок. папярэ́днік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Антэцэ́сар ’папярэднік’ (Нас.) паралельна ці праз польск. antecesor ’тс’ з лац. antecessor ’тс’ (< ante ’перад’ + cedo ’іду’). Гіст. мовы, 1, 257 (з 1615 г.), Гіст. лекс., 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разбу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зрабіць вялікім па аб’ёму, памеру. — Хочаш мець нешта накшталт рабочага кабінета, — усміхнуўся Арцём Паўлавіч. — Я табе ў сваім з прыемнасцю куток аддаў бы, гэта мой папярэднік разбухаў такі вялікі. Шахавец.
разбуха́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да разбухнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Про́дак ’папярэднік у сям’і, родзе, племені’ (ТСБМ, Нас.). Паводле Вярхова (З жыцця, 67), да другой паловы XVI ст. ужывалася ст.-бел. предокъ, пасля — продокъ. З польск. przodek ’тс’ < przed ’перад’ (Карскі, 1, 178; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63). Гл. таксама Брукнер, 442; там жа і аб пераходзе е > о. Параўн. прэдок (гл.) і рус. предок < ц.-слав. прѣдокъ < прѣдъ (Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)