HOOCCH2CH(NH2)COOH, заменная амінакіслата. Мал. м. 133,1. Слаба раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце і эфіры. У арганізме знаходзіцца ў свабодным стане, уваходзіць у састаў бялкоў (акрамя пратамінаў). Удзельнічае ў рэакцыях цыкла мачавіны і пераамінавання, біясінтэзе пурынаў і пірамідзінаў, папярэднік у біясінтэзе незаменных амінакіслот — метыяніну, трэаніну і лізіну ў раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Дэкарбаксіліраваннем аспарагінавай кіслаты могуць утварацца α- і β-аланіны. У абмене рэчываў аспарагінавая кіслата папярэднік і першая ступень распаду аспарагіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХВЯ́РСКІ КАПІТА́Л,
першая гіст. форма капіталу. Прыносіў яго ўладальніку даход у выглядзе працэнта. Уласцівы дакапіталіст. спосабу вытв-сці, папярэднік пазыковага капіталу. Ліхвяры спаганялі за грашовыя пазыкі вял. працэнты, даводзячы дробных вытворцаў да галечы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАФО́Н (ад грэч. gramma запіс + ...фон),
механічны апарат для ўзнаўлення гуку з грамафоннай пласцінкі. Вынайдзены ў 1888 ням.інж. Э.Берлінерам (працаваў у ЗША). Партатыўны варыянт грамафона — патэфон. Папярэднік грамафона — фанограф. У 1940—50-я г. выцеснены электрафонамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ПЕЛЬ (Popiel),
легендарны велікапольскі князь, папярэднік дынастыі Пястаў, які правіў у г.Гнезна. Паводле найстараж. версіі, пададзенай у хроніцы Гала Ананіма (12 ст.), П. быў выгнаны з Гнезна і з’едзены мышамі. Больш познія храністы, пачынаючы з Вінцэнты Кадлубака, гавораць аб двух П. «Хроніка Велікапольская» пераносіць дзеянне падання аб П. з Гнезна ў Крушвіцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРО́ТАВАЯ КІСЛАТА́ (ад грэч. oros малодзіва),
вітамін B13, 2,4-дыоксіпірамідзіндыоксіпірымідзін-6-карбонавая кіслата. Прысутнічае ў тканках жывёл, раслін і мікраарганізмах; стымулюе рост. Папярэднік пірымідзінавых асноў, неабходных для біясінтэзу нуклеінавых кіслот, сінтэзуецца з аспарагінавай кіслаты і карбамілфасфату. Вылучана ў 1905 з каровінага малака, выяўлена ў малацэ інш. жывёл і жаночым, шмат у дражджах і печані. Каліевую соль аротавай кіслаты выкарыстоўваюць у медыцыне.
пісьмо надпісаў на каменных і бронзавых прадметах, знойдзеных у г. Бібл (цяпер Джубейль) у Ліване. Датуецца канцом 3 — пач. 2-га тыс. да н.э. Было адкрыта М.Дзюнанам у 1920-я г. Надпісы — схематызаваныя малюнкі жывёл, раслін, пабудоў, лінейных геам. фігур і інш. Накірунак пісьма справа налева. Ёсць меркаванні, што біблскае пісьмо — папярэднікзах.-семіцкага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУРА́НТЫ»,
першыя рас. рукапісныя газеты ў 1600—1701. Складаліся ў невял. колькасці ў Пасольскім прыказе для інфармавання цара і Баярскай думы пра падзеі ў замежных краінах (дыпламат. зносіны, ваен. і ўнутрыдзярж. падзеі, копіі мірных дагавораў, прамовы каралёў, звесткі пра рэдкія прыродныя з’явы і інш.). Крыніцамі для іх складання былі замежныя друкаваныя матэрыялы, паведамленні рас. і замежных агентаў. Папярэднікрас. друкаванай газ.«Ведомости».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОРАДРЭНАЛІ́Н, норэпінефрын,
біялагічна актыўнае рэчыва з групы катэхаламінаў, нейрагармон. Утвараецца ў клетках мазгавога слоя наднырачнікаў і ў нерв. сістэме чалавека і пазваночных жывёл, з’яўляецца перадатчыкам (медыятарам) нерв. ўзбуджэння. Біяхім. папярэднікадрэналіну.
Атрымліваюць сінт. шляхам. Стымулюе скарачэнні сэрца, расслабляе мускулатуру бронхаў, уплывае на абмен рэчываў. Сакрэцыя Н. ўзмацняецца пры стрэсе, фіз. нагрузках і інш. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры зніжэнні артэрыяльнага ціску. калапсе, страце крыві, шоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНО́БЕЛЬСДОРФ ((Knobelsdorf) Георг Венцэслаўс фон) (17.2.1699, маёнтак Кукедэль, каля г. Кросен, Германія — 16.9.1753),
нямецкі архітэктар; папярэднік ранняга класіцызму. З 1740 гал. хавальнік прускіх каралеўскіх палацаў і паркаў. У творчасці К. рацыянальная структура планаў, строгае ўбранне фасадаў у духу паладыянства спалучаюцца з вытанчаным дэкорам інтэр’ераў у формах ракако: Оперны т-р у Берліне (цяпер Дзярж. опера; 1741—43), палац Сан-Сусі (1745—47) і Гар. палац (1745—51) у Патсдаме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАСКА, Прохазка (Procháska, Procházka),
Іржы (Георг; 10.4.1749, Бліжкавіцы, Чэхія — 17.7.1820), чэшскі фізіёлаг, анатам, афтальмолаг; папярэднік Я.Пуркіне. Адзін са стваральнікаў рэфлекторнай тэорыі. Скончыў Венскі ун-т (1776). У 1778—80 і 1791—1818 праф. Венскага і ў 1790—91 Пражскага ун-таў. Навук. працы па анатоміі і фізіялогіі нерв. сістэмы, мышцаў, структуры кровазвароту. Прапанаваў тэрмін «рэфлекс». Правёў каля 3 тыс. аперацый на органах зроку. Заснаваў анатамічныя музеі ў Вене, Празе і навук.Мед.т-ва ў Празе.