старні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Выправіць (выпраўляць) памылковы запіс у бухгалтарскіх кнігах; зрабіць (рабіць) сторна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некарэ́ктны, ‑ая, ‑ае.

1. Нетактоўны ў абыходжанні з людзьмі; няветлівы, недалікатны. Некарэктны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Некарэктныя паводзіны.

2. У шахматах — памылковы, няправільна разлічаны. Некарэктны ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падлы́жныпамылковы, падманны, няправільны’ (Нас.). Рус. подлы́жный ’тс’. Ад *падлыгаць < лыгаць (гл. лыга1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

превра́тный

1. (изменчивый) уст. зме́нлівы; (непостоянный) няста́лы;

2. (искажённый) скажо́ны; (неправильный) няпра́вільны; (ошибочный) памылко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трапі́ла ’трайня ў возе’ (пруж., Сл. Брэс.). Хутчэй за ўсё, памылковы запіс трані́ла < трайні́ла ’трайня’ альбо кантамінацыйнае ўтварэнне з лексем страпі́ла і трайня́ ці трайніла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілжэ... і (пасля галосных) лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які ўтрымлівае хлусню, няпраўду; памылковы, няправільны, напр.: ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;

2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;

3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;

4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ля́псус ’недарэчная, грубая памылка’ (ТСБМ). Новае запазычанне з польск. ці рус. моў, у якіх — з лац. lapsus ’паданне, падзенне’, ’памылка’, ’памылковы крок’ (Слаўскі, 4, 50; Лёхін, 413).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблу́дны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, з дарог аблудных скіраваць... Колас.

•••

Аблудная авечка гл. авечка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Амы́лівацца ’часта памыляцца’ (Нас.), омылити (1583) (Нас., гіст.), омыляти ся (1583) (Нас. гіст.), амылка ’памылка’ (Нас.), омылка (1634) (Нас. гіст.), амыльныпамылковы’ (Нас.) < польск. omyłka, mylić (Брукнер, 350).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́нускам ’як папала’ (карэліц., Шатал.) у вырабе: пускай у яго попускам палкаю. Відаць, памылковы запіс, гл. попускам. параўн. рус. подпуск, подпускам ’від кідка, калі прадмет’ляціць блізка да паверхні, нібы падскокваючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)