падсупо́ньваць
‘падцягваць супоню (падсупоньваць каго-небудзь)’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
падсупо́ньваю |
падсупо́ньваем |
| 2-я ас. |
падсупо́ньваеш |
падсупо́ньваеце |
| 3-я ас. |
падсупо́ньвае |
падсупо́ньваюць |
| Прошлы час |
| м. |
падсупо́ньваў |
падсупо́ньвалі |
| ж. |
падсупо́ньвала |
| н. |
падсупо́ньвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
падсупо́ньвай |
падсупо́ньвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
падсупо́ньваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падвала́кваць
‘падцягваць, падносіць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
падвала́кваю |
падвала́кваем |
| 2-я ас. |
падвала́кваеш |
падвала́кваеце |
| 3-я ас. |
падвала́квае |
падвала́кваюць |
| Прошлы час |
| м. |
падвала́кваў |
падвала́квалі |
| ж. |
падвала́квала |
| н. |
падвала́квала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
падвала́квай |
падвала́квайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
падвала́кваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
патралява́ць
‘некаторы час траляваць - падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву; лавіць каго-небудзь; пракладваць дарогу, шлях; ісці, рухацца’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
патралю́ю |
патралю́ем |
| 2-я ас. |
патралю́еш |
патралю́еце |
| 3-я ас. |
патралю́е |
патралю́юць |
| Прошлы час |
| м. |
патралява́ў |
патралява́лі |
| ж. |
патралява́ла |
| н. |
патралява́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
патралю́й |
патралю́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
патралява́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падця́гвацца несов.
1. в разн. знач. подтя́гиваться; см. падцягну́цца;
2. страд. подтя́гиваться; подта́скиваться; см. падця́гваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подводи́ть несов.
1. в разн. знач. падво́дзіць;
2. (втягивать) безл., разг. падця́гваць; см. подвести́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чыкірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец. Апрацоўваць спілаваныя дрэвы і падцягваць іх з месца нарыхтоўкі да дарогі; траляваць. Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы, чыкіравалі і вывозілі хлысты да эстакад. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спяваць, пець, пяяць / ціха, сам сабе: напяваць / уторачы: падпяваць, падцягваць; весці (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Тралява́ць 1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúoti ’спяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).
Тралява́ць 2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляць ’выносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelować ’выцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
увяза́ць 1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.
1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх. Хомчанка. [Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом. Дубоўка. // Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота. Лупсякоў. Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты. Сабаленка.
2. перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі. Савіцкі.
3. Уплесці вязаннем, вывязаць.
увяза́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да увязнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
1. Спец. Падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву. Новай дарогай ад самай вясны тралявалі дрэва з Яськавага балота. Пташнікаў. Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ён ужо тады пачаў траляваць бярвенні з лесу. Кудравец. // Разм. Вывозіць, перавозіць што‑н. у вялікай колькасці. І ўспомніў я зіму з вятрамі, Што галасіла над палямі, Калі мы з дзедам тралявалі Настыўшыя, цяжкія шпалы. Танк. Трактарысты дзень пры дні тралявалі ўгнаенне пад яравыя. Кухараў.
2. Абл. Ісці, рухацца. Тады і хлопцы тон мяняюць: Ідуць у лес, крычаць, гукаюць .. А дзядзька ўперадзе тралюе. Колас. — Но-но, каб ты здаровенек быў, — падбадвёрваў .. Алесь каня. — Тралюй! Якімовіч. // Пракладваць дарогу, шлях. Узышоўшы на сенажаць, тралявалі шырокі гасцінец па густой траве, ішлі проста на дымаўскіх касцоў. Крапіва. — З праходу! — далей тралюе сабе дарогу дзядзька ў белым фартуху. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)