спра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Падсмажыць пераважна без тлушчу і вады. Спражыць гарох.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прычмары́ць ’залішне падсмажыць’ (Шат.)· Да чмарыцъ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.
1. Поўнасцю падсмажыць.
П. грыбы.
2. Правесці які-н. час, смажачы што-н.
Цэлую гадзіну прасмажыла бульбу.
|| незак. прасма́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абсма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Падсмажыць, абпячы з усіх бакоў. Абсмажыць мяса. Абсмажыць курыцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́дсыр, прысл.
Абл. Не поўнасцю, не да гатоўнасці (зварыць, падсмажыць). — Цётка Адарка, бульба надсыр, — хітравата глядзіць на маму і ўсміхаецца блакітнавокі Сёма Генкін. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмажыць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. Падышла афіцыянтка. — Мне свіную адбіўную, з падсмажанай бульбай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поджа́рить сов.
1. (приготовить для еды) падпячы́; (мясо) падсма́жыць; (сало) падсква́рыць; (кофе, семечки и т. п.) падпра́жыць;
2. перен. (на солнце) падпячы́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Спра́га 1 ‘праход у агароджы’, ‘жэрдка, якой закрываюць праход у агароджы’ (Варл., Сл. ПЗБ), про́га ‘праход у агароджы’ (полац., Нар. лекс.), ст.-бел. спро(к)га ‘тс’ (Яблонскіс). З літ. spragà, дыял. pragà ‘праход, прахон, пралом, шчыліна’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 50).
Спра́га 2 ‘смага’ (Арх. Федар., Ласт.). Дэвербатыў ад спрагці́ ‘падсмажыць’ (Сл. нар. фраз.), параўн. выраз kab ciebie spraha sprahła! (Федар. 4), гл. прагці. Іншы выраз каб ты спрогся! (пракляцце), што да спро́гчыся ‘здохнуць’ (Сцяцко Сл.), відаць, звязаны з літ. sprogti ‘здыхаць’, гл. таксама апрэгчыся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)