све́чнік, ‑а, м.
Абл. Падсвечнік. Унь пакой.. Хіба так можна? Свечка ў свечніку стаіць на падлозе. Паласатая, як арыштанцкая калашына. Цёмная частка — светлая частка, цёмная — светлая. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэля́бр, ‑а, м.
Вялікі падсвечнік з разгалінаваннямі для некалькіх свечак або электрычных лямп у выглядзе свечак. У вялікім пакоі з зашторанымі вокнамі гараць у высокіх кандэлябрах свечкі, на падлозе, на сценах — дываны. Навуменка.
[Фр. candélabre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трысве́чнік ‘падсвечнік для трох свечак’ (Ласт., Адм.), трысве́чнік ‘тс’ (Некр. і Байк.). Калька грэч. τριχ ήριον ‘тс’, гл. трыкір ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.
2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жырандо́ль, ‑і, ж.
Уст. Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. [Бацюшка] загадаў царкоўнаму старасту, каб былі запалены ўсе лампадкі, каб ва ўсіх падсвечніках і вісячых жырандолях гарэлі свечкі. Чарот. У зале, у вялікай жырандолі, гарэла з дзесятак свечак, палаў камін і ля яго сядзела князёўна. Лупсякоў.
[Фр. girandole.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыкі́р ‘трысвечнік’: наш трыкір, нашыя тры святліны (Н. Мацяш), укр. трикірій ‘тс’, рус. трики́рий ‘падсвечнік з трох свечак’, стараж.-рус. трикирии ‘тс’. Запазычана праз царкоўнаславянскую мову як сімвал святой Тройцы з грэч. τριχήριον ‘тс’ з адаптацыяй да асаблівасцей беларускай мовы; гл. Фасмер, 4, 102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панікадзі́ла ’вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад іконамі’ (ТСБМ). Рус. паникади́ло ’вісячы падсвечнік для вялікай колькасці свечак’, ст.-рус. паникандѣло, паникадило. З сяр.-грэч. πολυκάνδηλον, якое было набліжана да кадзіла (гл.) (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 197). Пачатак слова Фасмер (там жа) тлумачыць уплывам слова паніхі́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.
2. Маленькі сподачак для варэння.
3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.
4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.
5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.
6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.
|| прым. разе́тачны, -ая, -ае (да 1, 2, 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай у сярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням. Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц. rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. розе́тка з шэрагам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лята́рня ’ліхтар’, ’падсвечнік’ (Сцяшк., Мал.; гродз., шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ), лятарэнька ’ліхтар’ (Булг.), ст.-бел. лятарня, летарня, лятерня ’тс’ (1556 г.). Запазычаны са ст.-польск. laternia, laterna, latarnia, якія праз с.-в.-ням. latërne ’ліхтар’ прыйшлі з лац. laterna ’ліхтар, лямпа’ < lanterna < ст.-грэч. λαμπτήρ ’паходня, лямпа, ліхтар’ (Слаўскі, 4, 66 з л-рай; Булыка, Лекс. запазыч., 103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)