каналіза́цыя, ‑і, ж.
Сістэма труб, падземных каналаў і іншых санітарна-тэхнічных збудаванняў для прыёму, ачысткі і выдалення сцёкавых вод. Правесці каналізацыю. Мясцовая каналізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хта, ‑ы, М ‑хце, ж.
1. Сістэма падземных збудаванняў, дзе здабываюцца падземныя выкапні, або месца правядзення якіх‑н. падземных работ. Шахта будаўніцтва метро. □ Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі. З горада Салігорска У шахты ідуць гарнякі. Звонак. // Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў. На заводы, шахты, гуты Прыйшла фабрычная вясна. Таўбін.
2. Спец. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых канструкцыях. Ліфтавыя шахты. Вентыляцыйная шахта.
[Ням. Schacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да спаўзці.
2. Апаўзці, асесці пад уздзеяннем дажджу, падземных вод і пад. (пра глебу, горныя пароды). Высокія берагі, падмытыя вадою, раптам спаўзалі ў ваду і знікалі бясследна. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́льня, ‑і; Р мн. ‑лень; ж.
Спец. Гарызантальная або нахіленая падземная горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню зямлі і прызначана для абслугоўвання падземных работ. Вентыляцыйная штольня. □ І скарб свой са штолень глыбокіх падаў Салігорск на-гара. Машара. // Падземнае збудаванне спецыяльнага прызначэння. Штольні для метро.
[Ад ням. Stollen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́ледзь, ‑і, ж.
Ледзяное цела, якое ўтвараецца ў выніку замярзання рачных або падземных вод, якія выйшлі на паверхню (пераважна ў зоне вечнай мерзлаты). // Слой лёду рознай таўшчыні, які намярзае на чым‑н. Велізарная наледзь расла вакол вадакачкі. Лынькоў. Алесь кленчыць на лаве перад акном і праз наледзь глядзіць на цудоўнае неба на захадзе. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыні́ца, ‑ы, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі. Вуглякіслыя крыніцы. Мінеральныя крыніцы. Серавадародныя крыніцы. // Вадаём, які ўтвараецца на месцы выхаду падземных натуральных вод. Набраць вады ў крыніцы. □ Коціцца, ўецца далінкай крыніца, Б’ецца, плюскоча ў каменнях вадзіца. Купала.
2. перан.; чаго. Тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што‑н.; тое, што дае пачатак чаму‑н., служыць асновай для чаго‑н. Крыніца багацця. Крыніца радасцей. □ Народная, жывая мова, яе каларытная фразеалогія з’яўляюцца асноўнай крыніцай моўных сродкаў пісьменніка. Адамовіч. Прызнанне жыцця крыніцай мастацтва — асноўны прынцып рэалізму. У. Калеснік.
3. Спец. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні. Літаратурныя крыніцы.
•••
Біць крыніцай гл. біць.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане. Стыхія народнай творчасці з дзіцячых гадоў акружала Самуіла Плаўніка, а беларуская мова яму была вядома з жывых крыніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячо́ра, ‑ы, ж.
1. Пустая прастора пад зямлёй, у горным масіве, утвораная дзеяннем падземных вод або вулканічных працэсаў, якая мае выхад на паверхню; грот. Сталактытавыя пячоры. Пячоры першабытнага чалавека.
2. Абл. Нара; падземны ход. Падаўся назад Міколка, як рак у пячору. Лынькоў. Такія глыбокія хады і пячоры выкопваюць у глінянай сцяне абрыву сваімі маленькімі дзюбкамі і лапкамі гэтыя мілыя, прывабныя птушкі [ластаўкі]. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руча́й, ‑я, м.
Невялікі, утвораны выхадам на паверхню падземных вод або сцёкам снегавых ці дажджавых вод, вадзяны паток. Наперадзе, пад навіссю альховых галін, булькатаў лясны ручай. Гамолка. Разгневаны паток вады дыбіўся, лез на [камяні], прасочваўся паміж імі дзесяткамі ручаёў. Шамякін. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Прымаўка. // Пра любую вадкасць, якая моцна цячэ, струменіцца. З маіх вачэй ліліся ручаі слёз. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́йка 1 (ру͡ойка) ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Грам.). Да рыць ’капаць’ (гл.). Гэтае насякомае рые ў глебе норы да падземных частак раслін.
Ро́йка 2 ’рамонак, Matricaria L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, узыходзіць да польск. rojnik ’багун, Ledum palustre’, або да rojownik ’меліса, Melissa’. Названа паводле падабенства прыемнага паху, які прываблівае пчол.
Ро́йка 3 асудж. ’жанчына з непрыбранымі, распушчанымі валасамі, проставалосая’ (міёр., З нар. сл.). Генетычна звязана з смал., зах.-бранск. ро́йда ’непарадак у хаце, з адзеннем’, ’бязладны, неахайны чалавек’, якое, відаць, узыходзіць да уграфінскай крыніцы, параўн. вепс. roida ’капаць, рыць, раскопваць’, ’зносіць (будынак)’, ’раскідваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыні́ца 1 ’выхад падземных вод на паверхню зямлі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Мядзв., Яруш., Сержп. Пр., Гарэц., Маш., Мал., Сержп. Ск., Бяльк., Яшк., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Крыніца < крын ’расліна, цвет, лілея’ (Булг.). Укр. криниця, рус. крыница, ст.-рус. криница ’тс’, польск. krynica ’тс’. Лексема паходзіць ад свайго амоніма, які рэфлексуецца як ст.-рус. криница ’миска’, серб.-харв. кри̑ница ’тс’, славен. krníca ’драўлянае начынне’, балг. криница ’тс’. Яны ў сваю чаргу да прасл. krina ’драўлянае начынне’ (гл. крынка). Не выключана палеабалканскае паходжанне слова (параўн. ст.-грэч. κρήνη ’крыніца’).
Крыні́ца 2 ’ямачка каля пупавіны, па якой пазнаюць карову, добрая на малако ці не’ (Шатал.). Гл. крыніца 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)