падазрава́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць і -ва́ю, -ва́еш, -ва́е; незак.
1. каго ў чым. Мець падазрэнне на каго-н.
П. каго-н. у крадзяжы.
2. што, аб чым і са злуч. «што». Меркаваць, дапускаць магчымасць чаго-н.
У хворага падазраюць адзёр.
Мы і не падазравалі аб яго існаванні.
Я і не падазраваў, што мяне такое падсцерагала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мле́віцца ’думацца, здавацца, уяўляцца’ (паўн.-усх., КЭС). Да прасл. mьněti (Фасмер, 2, 633). Параўн. рус. мниться, ст.-рус. мьнѣние ’падазрэнне, дапушчэнне’, вяц. мле́нье ’тое, што здаецца, уяўляецца’. Мена мн‑ > мл‑ і ў балг. мля, мня ’мяркую’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мрак ’падазрэнне, дрэннае прадчуванне?’: так па душы і пашоў сумрак — пачуяла ворага (Пятк. 2), сумро́к ’змрок’ (пух., З нар. сл.). Гл. сумарак, сумарок; магчыма, формы з сінкопай (пропускам галоснага а перад р) ці пад уплывам змрок, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абялі́ць, абялю́, абе́ліш, абе́ліць; абе́лены; зак., каго-што.
1. Зрабіць белым.
А. дрэвы ў садзе.
2. Зняць скуру з забітай жывёліны (разм.).
А. барана.
3. Зняць кару з дрэва.
А. ліпу.
4. перан. Апраўдаць каго-н., зняць падазрэнне з каго-н.
Цяжка а. таго, хто сам сябе ачарніў.
|| незак. абе́льваць, -аю, -аеш, -ае і абяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абялі́ць, абялю, абеліш, абеліць; зак., каго-што.
1. Зрабіць белым.
2. Разм. Зняць скуру з забітай жывёліны. Абяліць барана.
3. перан. Зняць з каго‑н. падазрэнне; даказаць чыю‑н. невінаватасць; апраўдаць. [Сямён Парфёнавіч:] — Хоча абяліць таго, хто сам сябе ачарніў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазро́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае падазрэнне, недавер’е. Надазронае здарэнне. Падазронае месца. Падазроны чалавек. □ Глухімі воўчымі сцежкамі адыходзіўся Гамыра з канём, туляючыся ў кустах пры кожным падазроным шуме. Колас. Генрых выказваў да мяне падазроную ўвагу і ветлівасць. Карпюк. // Які не выклікае даверу, не можа лічыцца прыстойным. Хіба не з-за [Івана] учора Змітрок трапіў у рэстаран з падазронымі асобамі? Ваданосаў. / у знач. наз. падазро́ны, ‑ага, м. Перад самым сваім адступленнем.. [фашысты] арыштавалі ўсіх падазроных. Кавалёў. // Які выклікае падазрэнне на якую‑н. хваробу. Падазроны кашаль.
2. Які падазрае, схільны падазраваць; недаверлівы. Апошні час [Антанюк] замыкаўся, рабіўся падазроны і недаверлівы. Шамякін. // Які выражае падазронасць. [Жанчына] акінула салдата падазроным позіркам. Дамашэвіч. Часта .. гаспадыня паднімала падазроныя вочы то на мужа, то на маладую настаўніцу. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́яць сов., в разн. знач. рассе́ять;
р. насе́нне — рассе́ять семена́;
р. эне́ргію — рассе́ять эне́ргию;
р. варо́жую ко́нніцу — рассе́ять вра́жескую ко́нницу;
р. падазрэ́нне — рассе́ять подозре́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падазро́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан падазронага. Падазронасць учынку. Падазронасць паводзін. □ Пакуль.. [сястра] калола ў руку хворага, ён .. поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Быкаў.
2. Падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н., недаверлівасць. [Гарасім] пачаў з недаверам і падазронасцю ставіцца да сваіх братоў-арандатараў. Чарнышэвіч.
3. Тое, што і падазрэнне (у 1 знач.). Дзедаў адказ адвёў падазронасць ад яго асобы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. — Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца. С. Александровіч. // Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.
1. Апынуцца ў залежнасці ад чаго‑н., падпарадкавацца чаму‑н.; стаць аб’ектам якога‑н. дзеяння. Падпасці пад шкодны ўплыў. Падпасці пад мабілізацыю. Падпасці пад падазрэнне. □ Гэты.. партызанскі генерал ваяваў на фронце барацьбы Заходняй Беларусі, калі яна падпала пад акупацыю панскай Польшчы. Пестрак.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Нечакана ўзнікнуць. Падпала ахвота. // Падкінуцца, прыкінуцца (пра хваробу). Падпала гарачка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)