паэтызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Пада́ць (падаваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе.

П. рэчаіснасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бібі́каць

падаваць адрывісты(я) гук(і), сігналіць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бібі́каю бібі́каем
2-я ас. бібі́каеш бібі́каеце
3-я ас. бібі́кае бібі́каюць
Прошлы час
м. бібі́каў бібі́калі
ж. бібі́кала
н. бібі́кала
Загадны лад
2-я ас. бібі́кай бібі́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бібі́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пампава́ць, -пу́ю, -пу́еш; -пу́е; -пу́й; незак., што.

Падаваць у што-н. або выцягваць, здабываць помпай.

П. ваду.

|| наз. пампава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вульгарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Пада́ць (падаваць) у груба спрошчаным, скажоным выглядзе.

В. навуку.

|| наз. вульгарыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схематызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Падаць (падаваць), апісаць (апісваць), паказаць (паказваць) што-н. у агульных рысах, спрошчана.

|| наз. схематыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́зна, пазне́й, прысл.

1. Пад канец або пасля якога-н. часу.

Вярнуўся п. ўночы.

2. Не ў тэрмін, пасля ўстаноўленага ці патрэбнага часу.

Заявы падаваць ужо п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перевира́ть несов., разг. скажа́ць; няпра́вільна раска́зваць (паўтара́ць, называ́ць, падава́ць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Падаваць час ад часу слабы голас.

2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.

|| аднакр. вя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вя́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браха́ць, брашу́, бро́шаш, брэ́ша; брашы́; незак.

1. Падаваць адрывістыя гукі, гаўкаць (пра сабак і пад.).

2. перан. Хлусіць, маніць (разм.).

Брэшуць плеткары.

|| наз. браха́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыці́хлы, -ая, -ае.

1. Які перастаў падаваць гукі, ствараць шум; сцішаны; прыглушаны.

Прыціхлая вячэрняя вёска.

Прыціхлая гаворка.

2. Які перастаў рухацца, заціх, паслабеў у сіле свайго праяўлення.

Прыціхлыя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)