акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ну́ртам, ну́ртаніцма’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Відаць, да курыць ’падаць уніз тварам’ пад уплывам корт, курт ’глыбіня, вір’ (гл.); сюды ж нуртаваць ’ныраць, даваць нырца’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плашмя́ нареч. пла́зам;

упа́сть плашмя́ упа́сці пла́зам; (навзничь) дагары́; (на грудь) ніц, ні́цма;

уда́рить плашмя́ са́блей уда́рыць пла́зам ша́бляй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус. на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжання наніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск. nie ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

труха́, ‑і, ДМ труса, ж.

Разм. Перацёртае сена, салома і пад.; пацяруха. Шашура злез на зямлю і атрос з сябе саламяную труху. Мележ. // Дробныя сухія рэшткі чаго‑н. наогул (паперы і пад.). Недасушаны торф траціць свае высокія паліўныя якасці, а пад дзеяннем марозу і зусім разбураецца, ператвараецца ў труху. «Беларусь». // перан. Што‑н. нікчэмнае, якое не мае карысці. Хто ж рые ямы на шляху, у пыл паваліцца той ніцма, і ператруць яго ў труху пуцін далёкіх навальніцы. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заара́ць 1, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Аручы, прыкрыць, засыпаць зямлёй. Заараць лубін. □ Малашонак доўга не здаваўся, але ўсё ж штучнае ўгнаенне заараў у глебу разам з гноем. Ермаловіч.

2. Разм. Аручы, захапіць кавалак чужой зямлі, чужога ўчастка. То закосіш чужога трохі, то заарэш, а праз гэта кожны дзень сваркі, панятыя. Галавач.

3. Абл. Узараць. Група партызан — дзесяць падвод — ехала ў вёску памагчы сялянам заараць зямлю пад жыта. Пестрак.

•••

Заараць носам (зямлю) — упасці ніцма ад удару або спатыкнуўшыся.

заара́ць 2, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак.

Разм. Пачаць араць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапа́л, ‑а, м.

Старажытная гладкаствольная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. // Разм. Ружжо наогул. Брыду адранкам ля ракі, Збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка. Іду туды, дзе стаяў [Атрох], а ён ляжыш ніцма, носам у снег. І самапал яго воддал: ложа — сабе, а ствол — сабе. Ракітны. // Самаробная дзіцячая стрэльба ў выглядзе кароткага ствала, прымацаванага да ручкі. А на справе ім даводзілася абыходзіцца звычайнымі дзіцячымі самапаламі. Васілевіч. Але тады [у дзяцінстве] мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́к, прысл.

1. На адзін з бакоў. Галас, схіліўшы набок галаву, падышоў да мяне бачком. Колас. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў. Русыя валасы акуратна зачасаны набок. Алешка. Схапіўшыся за грудзі, дэсантнік пахіснуўся набок, ніцма ўпаў на зямлю. М. Ткачоў. // Набакір; накасяк. У пасаджанай набок новенькай шапцы з залацістай эмблемай чыгуначніка.. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны. // Убок (адкінуць, адставіць і пад.). Работай сагрэйся, калі халады, Не будзеш пахукваць на рукі тады. Набок — рукавіцы, ватоўку — набок. Бялевіч. Ад яго [Міколавых] удараў каскі Адлятаюцца набок. Броўка.

2. у знач. выкл. З дарогі; прэч. Пад’ехаў пан. — Набок! — крычыць мужыку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ніц1ніцма, тварам да зямлі’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Пятк., Шат., Сл. ПЗБ), укр. ниць, рус. ниц, ничь, ст.-чэш. nic, славен. nic, серб.-харв. ниц, параўн. ст.-слав. паде ниць. Прасл. *nicь параўноўваюць з лат. nica ’мясцовасць уніз па рацэ’, ст.-інд. nīcas ’нізкі’, nicāt, nīcāiş ’унізе’, ст.-в.-ням. nidar ’уніз’, што выводзіцца з асновы і.-е. nī‑ ’уніз’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 222).

Ніц2 ’спод, левы бок тканіны ці адзежы’ (Нас.), рус. ничь ’тс’, польск. nice ’левы бок тканіны’, славац. níce ’тс’ (< польск., Махэк₂, 399), серб.-харв. нице ’навыварат’. Гл. ніц1.

Ніц3 ’нічога’ (Сл. ПЗБ, Сцяц., Шатал.), ст.-бел. ницъ (1501) < ст.-польск. nic (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)